МІНСК, 26 сне – Sputnik. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пачалася ў Санкт-Пецярбургу, у музеі-запаведніку "Павловск".
Нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД расійскі лідар Уладзімір Пуцін заўсёды збірае напярэдадні Новага года, яны праходзяць у Санкт-Пецярбургу. Сёлета калег з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана Пуцін запрасіў не на перагаворы, а пачаў саміт з экскурсійнай прагулкі па вядомых палацава-паркавых месцах горада на Няве.
Спачатку лідары краін СНД прыехалі ў Паўлаўск, затым яны адправяцца ў Царскае сяло і Пецяргоф.
Як паведамляе РІА Навіны, пакуль усе кіраўнікі дзяржаў гулялі па музеі-запаведніку "Павловск", прэзідэнты Азербайджана і Беларусі правялі двухбаковую сустрэчу.
Вальс для прэзідэнтаў
У Паўлаўску лідараў краін СНД сустрэлі калядоўшчыкі, а таксама сімфанічны аркестр.
Разам з аркестрам "Северная симфония" класічныя музычныя творы выканаў маэстра Сяргей Ралдугін (віяланчэль), а таксама і скрыпач Павел Мілюкоў. У праграме былі вальсы і рамансы.
Паведамляецца, пасля прагулкі па Царскасельскім палацы і Пецяргофе лідары краін СНД завершаць нефармальны саміт размовай у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльні.
Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, у Стрэльні, дзе пройдзе пасяджэнне нефармальнага саміту, будзе выступленне прэзідэнта Пуціна. Кіраўнік расійскай дзяржавы звернецца да ўдзельнікаў саміту, потым адбудзецца абед у гонар лідараў краін СНД, якія прыбылі на нефармальную сустрэчу.
Сёння другі дзень знаходжання лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу, учора прайшло пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"