МІНСК, 25 сту – Sputnik. Абноўленая Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае магчымасць нанясення папераджальнага ўдару па праціўніку, калі вайна непазбежна, заявіў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Андрэй Багадэль у эфіры тэлеканала АНТ.
Ён адзначыў, што ў аснове абноўленага дакумента ляжыць ваенна-палітычная абстаноўка, якая складаецца ў тым ліку з поглядаў суседніх краін, асабліва заходніх. Паводле слоў намесніка начальніка факультэта, улічваюцца таксама дактрыны сумежных дзяржаў, стратэгіі нацыянальнай бяспекі, дзе яны Беларусь называюць ворагам. Іншае – практычныя дзеянні дадзеных краін.
"Вядома ж, улічваліся нашы магчымасці. Вышэй галавы не скокнем усё роўна. Гэта ўлічана. У тым ліку тактычную ядзерную зброю як найважнейшы інструмент стрымлівання", - дадаў Багадзель.
Намеснік начальніка факультэта ўдакладніў, што абноўленая Ваенная дактрына з’яўляецца дакументам для захавання міру.
"Яшчэ выдзелены такі важны аспект, чаго не было ў папярэдняй дактрыне – гэта непасрэдная пагроза. Гэта той момант, што дае нам усім права нанесці папераджальны ўдар па праціўніку, калі ўжо вайна непазбежна", - сказаў Багадзель.
Ён падкрэсліў, што Беларусь не лічыць ворагам ніводны народ, а такі пункт прапісаны, каб усе краіны разумелі, што жыхары рэспублікі гатовы абараняць сваю радзіму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"