У суботу ў Санкт-Пецярбургу адзначылі 80-годдзе поўнага зняцця з горада блакады.
З гэтай нагоды прайшлі памятныя мерапрыемствы. На Палацавай плошчы ў рамках тэатралізаванай праграмы "Блокада. Помнить вечно" раздавалі пайкі па 125 грамаў хлеба – у памяць аб перажытым жыхарамі горада падчас блакады. Была арганізавана выстава тэхнікі ваенных гадоў.
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў суботу прыляцеў у горад на Няве і разам са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у памятных мерапрыемствах.
Так, да 80-годдзя зняцця блакады быў адкрыты мемарыял у памяць аб мірных жыхарах Савецкага Саюза, якія сталі ахвярамі нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел абодва лідары.
Пасля яны наведалі канцэрт, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады.
А вечарам каля сцен Петрапаўлаўскай крэпасці прагрымеў салют. Разлікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі зрабілі 30 залпаў у суправаджэнні больш за тысячу феерверкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Глядзіце таксама:
Пуцін і Лукашэнка адкрылі мемарыял у вёсцы Зайцава – відэа
"Дзень зняцця блакады стаў нашай ленінградскай перамогай": успаміны блакадніка
"Спрабавалі есці клей і атруту ад клапоў": дзяцінства ў блакадным Ленінградзе