Відэа

"Дзень зняцця блакады стаў нашай ленінградскай перамогай": успаміны блакадніка

Падпісацца
Эксклюзіў
Анатолю Валасевічу на момант пачатку вайны было тры гады, яго сястрычцы – усяго два, дзеці разам з маці апынуліся ў блакадным Ленінградзе. Пра тое, як выжывалі і як сустрэлі радасную навіну аб зняцці блакады, Анатоль Мікалаевіч расказаў Sputnik.
Бацька Анатоля Мікалаевіча быў танкістам, але ў пачатку блакады танкі ўжо не выкарыстоўвалі – немцы былі занадта блізка, усяго ў 3 км ад горада, і бацька перайшоў працаваць шафёрам на Дарогу жыцця.
"Мы з сястрой, яна была меншая за мяне на год, у гэты час сядзелі ў цемры, залазілі пад ложак, таму што было вельмі страшна. У нас быў рэпрадуктар, які казаў, калі трэба ў бамбасховішча. Але ў нас бамбасховішча не было, мы пад ложкам", - распавёў блакаднік.
Часта падчас блакады з акна можна было ўбачыць, як па вуліцы ішлі дзяўчаты ў вайсковай форме і неслі вялікія стратастаты на вяроўках.
"Яны ішлі па вуліцы ў напрамку да Палацавай плошчы, і там іх паднімалі, каб не бамбілі. А ля нас адзін снарад патрапіў на набярэжную ракі Мойкі, але не насупраць нашых вокнаў, а крышку справа. І асколкі рассыпаліся па ўсім нашым доме. Але нічога страшнага, мы гэта перажылі", - распавёў Анатоль Мікалаевіч.
У блакаду дзіцяці прыйшлося перанесці цяжкую хваробу – хлопчык апынуўся ў бальніцы з галоднай дызентэрыяй.

"Я ляжаў на ложку. І побач быў хлопчык, якому прынеслі печаны яблык. І так хацелася мне гэты яблык паспрабаваць. Але ён быў адзін, і там хлопчык быў. Проста вось такое дзіцячае жаданне... І я не ведаю, было гэта ў 1942 ці 1943, але дзе можна было, высаджвалі ў садах, у каго была бульбачка, вочкі вычэрпвалі, бульбу з’ядалі, а вочкі саджалі", - узгадвае Анатоль Мікалаевіч.

"Калі блакада скончылася, мы з маці пайшлі салют глядзець, таму што па радыё сказалі, што будзе салют, і мы туды прыйшлі. Там людзі стаялі ўсе радасныя. Вядома, плакалі, і я так таксама глядзеў, дарослыя людзі і так перажываюць. Маленькі яшчэ быў. Ну як маленькі – гадоў 6 мне было, ужо разумеў, што да чаго. Вось сустрэлі перамогу, усе сказалі – гэта наша ленінградская перамога, зняцце блакады Ленінграда", - дзеліцца ўспамінам блакаднік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Спрабавалі есці клей і атруту ад клапоў": дзяцінства ў блакадным Ленінградзе
Абложаны, але не зламаны: як Ленінград перажыў блакаду – фота
Блакада Ленінграда: як горад змагаўся і выжываў амаль 900 дзён – відэа
Стужка навiн
0