Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Губернатар Ленвобласці: беларусы дапамогуць наладзіць вытворчасць мэблі

Расійскі рэгіён актыўна будуе заводы і арганізуе вытворчасці, а беларускія партнёры могуць дапамагчы ў некаторых напрамках.
Sputnik
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Ленінградская вобласць збіраецца запрасіць беларускіх спецыялістаў для арганізацыі вытворчасці па стварэнні мэблі, заявіў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка падчас наведвання Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра ў Мінску, перадае Sрutnik.
Губернатар адзначыў, што Ленвобласць актыўна супрацоўнічае з рэспублікай і працягвае шукаць новыя напрамкі. Таксама ў планах рэалізоўваць беларускі вопыт у Ленінградскай вобласці.
"Самае галоўнае, што трэба пераняць – і мы гэта будзем рабіць – саму арганізацыю вытворчасці, рэабілітацыі і лячэння", - сказаў ён.
Драздзенка ўдакладніў, што такія праблемы вырашаюцца ў комплексе.
"У нас ёсць асобныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам пратэзаў, у нас ёсць медыцынская рэабілітацыя, у нас ёсць сацыялізацыя, псіхалагічная дапамога інвалідам, навучанне, але задача сёння – зрабіць адзіны комплекс", - звярнуў увагу Драздзенка.
Ён удакладніў, што Ленінградская вобласць актыўна будуе заводы і арганізуе вытворчасці. У рэгіёне жадаюць пабудаваць гандлёвы дом па продажы сучаснай мэблі. У гэтай сферы і спатрэбіцца беларускі вопыт.
Асаблівую цікавасць у губернатара выклікалі парты на выраст, бо ў Ленвобласці актыўна будуюць школы. Паводле яго слоў, гэта цікавая тэхналогія, прадукцыя, якую вобласць магла б закупляць.

"Мы папрасілі, каб беларускія спецыялісты прыехалі да нас і дапамаглі арганізаваць вытворчасць. Усё ж такі трэба вопыт пераймаць у тых, хто ўжо ведае як рабіць, як працаваць, як даваць вынік. Таму трэба прыязджаць сюды (у Беларусь - Sputnik) вучыцца. І, вядома, каб прыязджалі і на месцы канкрэтна дапамагалі ўсё гэта нам зрабіць", - дадаў Драздзенка.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэм’ер Башкортастана дэталёва расказаў аб супрацоўніцтве з Беларуссю