Уздым захворвання на ВРІ і грып у Беларусі працягваецца

Сярод захварэлых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў, на іх долю прыпадае 60% выпадкаў.
Sputnik
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Сезонны ўздым захворвання на ВРІ і грып працягваецца ў Беларусі, расказалі ў прэс-службе Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
"Цяпер у Рэспубліцы Беларусь працягваецца перыяд сезоннага ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), у тым ліку на грып", - паведамляе афіцыйны Telegram-канал цэнтра.
Там таксама адзначылі, што на сёмым каляндарным тыдні гэтага года захворванне на ВРІ характарызавалася тэндэнцыяй да зніжэння паказчыка.
Сярод захварэлых пераважаюць дзеці і падлеткі да 18 гадоў. На іх долю прыпадае 60% выпадкаў.
Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што сёння цыркулююць вірусы грыпу А(H1N1), A(H3N2), В і негрыпозных рэспіраторных вірусаў (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каронавірусы, вірус SARS-CoV-2).

Як знізіць рызыку захворвання

Для зніжэння рызыкі заражэння і распаўсюджвання ВРІ спецыялісты рэкамендуюць выконваць элементарныя правілы гігіены. У прыватнасці, трэба рэгулярна і старанна мыць рукі з мылам, абавязкова пасля вуліцы і грамадскага транспарту. Пры неабходнасці выкарыстоўвайце антысептычныя сродкі.
Праводзіце рэгулярнае праветрыванне і вільготную ўборку памяшкання, у якім знаходзіцеся, часцей гуляйце на свежым паветры.
Таксама неабходна пазбягаць месцаў масавага збору людзей і выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання (маскі), калі ў вас насмарк, кашаль, чханне.
Акрамя гэтага, не кантактуйце з людзьмі, якія маюць рэспіраторныя сімптомы.
Пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання неабходна заставацца дома і выклікаць урача.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мінздароўя ўстанавіла суму расходаў на пацыента пры рэалізацыі сацзаказу