МІНСК, 3 сак – Sputnik. Вадзіцельскія пасведчанні, тэрмін дзеяння якіх складзе не 10, а 20 гадоў, пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка. Гэта вынікае з афіцыйна апублікаванага ўказа №55 ад 16 лютага гэтага года.
Дакумент мяняе нормы па шэрагу адміністрацыйных працэдур, і гэтыя пункты ўказа набудуць моц "праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання". Паколькі ўказ апублікаваны 22 лютага, то трэба дадаць адзін дзень і месяц, таму дата, калі дакумент набудзе моц – 23 сакавіка.
Раней паведамлялася, што ва ўказе ёсць іншыя новаўвядзенні, якія датычацца вадзіцеляў. Напрыклад, тэрмін рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ скарачаецца з дзесяці да сямі працоўных дзён, а тэрмін выдачы праў зменшаны з пяці да трох працоўных дзён.
Таксама прапісана, што для атрымання дакумента аб тэхаглядзе не трэба будзе прад’яўляць правы і страхоўку. Акрамя таго, тэрмін дзеяння тэхагляду для аўтамабіляў не старэйшых за тры гады будзе не два, а тры гады.
Ёсць спрашчэнні і для іншых адмінпрацэдур. Напрыклад, у адну працэдуру аб’яднаны выдача даведак аб жылым памяшканні, якое займае грамадзянін, яго месцы жыхарства і складзе сям’і. А пры рэгістрацыі дагавора арэнды жылога памяшкання прыватнага жылфонду не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае пісьмовую згоду іншых уласнікаў.
У Расіі парламент таксама плануе прыняць закон аб тым, каб тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання павялічыўся з 10 да 20 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"