Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларускія і расійскія пісьменнікі правядуць сумесны фестываль

Фестываль літаратараў дзвюх краін пачнецца ў сталіцы Беларусі, а працягнецца пасля ў расійскім Ліпецку.
Sputnik
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Сумеснымі намаганнямі мінскія і расійскія літаратары правядуць сёлета фестываль, паведаміў журналістам старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў.
"У мінулым годзе мы выйгралі грант Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на правядзенне фестывалю ў Беларусі і ў Ліпецкай вобласці "Русь i Белая Русь – адзiныя", - растлумачыў ён.
Спецыяльна да мерапрыемства рыхтуецца сумеснае выданне.
Фестываль пачнецца 5 красавіка ў Мінску, дзе яго правядуць Саюз пісьменнікаў Беларусі, літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Фестываль, распачаўшыся ў сталіцы Беларусі, працягнецца потым у Ліпецку.
"Фінансаванне (расійскай часткі фестывалю - Sputnik) ажыццяўляецца цалкам праз ліпецкую пісьменніцкую арганізацыю", - растлумачыў Пазнякоў.
Ён дадаў, што ёсць і іншыя сумесныя праекты з пісьменнікамі з Расіі. Так, расійскія калегі, прадстаўнікі беларускіх і расійскіх дыяспар з трэціх краін удзельнічаюць у літаратурных конкурсах, якія арганізуюцца ў Мінску.
Акрамя таго, сёлета 11 сакавіка ў сталіцы Беларусі адкрыецца дэкада рускай кнігі. Мерапрыемства адбудзецца ў адной са старэйшых бібліятэк Мінска – Бібліятэцы-філіяле №1 імя Льва Талстога. Будзе прадстаўлена творчасць найлепшых рускамоўных паэтаў Беларусі. Запланавана і выстава кніг, якія былі выдадзены як у Беларусі, так і сумесна з расійскімі калегамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
У Башкортастане выдадуць анталогію беларускай літаратуры