МІНСК, 14 сак – Sputnik. XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш урачыста адкрылася ў Мінску, перадае журналіст Sputnik.
Кірмаш праходзіць у сталічным выставачным цэнтры "Белэкспа", уваход для наведвальнікаў бясплатны.
Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў (злева) на адкрыцці XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу
© Sputnik / Виктор Толочко
У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выстаўкі выбраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэзідэнта, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі і Год якасці, які быў аб’яўлены ў 2024 годзе.
З прывітальным словам выступілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Максім Рыжанкоў на адкрыцці XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу
© Sputnik / Виктор Толочко
Рыжанкоў зачытаў віншаванне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі.
У ім кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што важнасць выставе надае і асаблівая дата ў 2024 годзе – 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паводле яго слоў, з гэтай датай непарыўна звязана мноства твораў класікаў, якія атрымалі новае прачытанне ў работах сучаснікаў.
XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
© Sputnik / Виктор Толочко
"Сёння немалаважна, каб удумлівае слова пісьменніка вызначала маральныя асновы чалавека, выхоўвала пачуццё адказнасці за лёс сваёй краіны, садзейнічала кансалідацыі грамадства перад тварам сучасных пагроз і выклікаў", - гаворыцца ў тэксце.
© Sputnik / Виктор Толочко
Удзел у форуме бяруць таксама прадстаўнікі Расіі. На стэндзе "Книги из России. Москва книжная" экспануюцца кнігі 39 выдавецтваў.
© Sputnik / Виктор Толочко
Асноўнымі акцэнтамі экспазіцыі сталі кнігі ў жанрах нон-фікшн, дзіцячая і адукацыйная літаратура, выданні, прысвечаныя культурнай спадчыне і традыцыям, творам класікаў і сучасных расійскіх аўтараў.
© Sputnik / Виктор Толочко
На выставу ў Мінск прыехалі прадстаўнікі каля 20 дзяржаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
Праграма форуму ўключае больш за 40 мерапрыемстваў: прэзентацыі, дыскусіі і творчыя сустрэчы з удзелам расійскіх і беларускіх пісьменнікаў. Арганізатары чакаюць каля 60 тысяч наведвальнікаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
Завершыцца мінскі міжнародны кніжны форум 17 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"