Пайшоў з жыцця Аляксандр Шырвінт

Былы мастацкі кіраўнік маскоўскага Тэатра сатыры, народны артыст Расіі памёр ва ўзросце 89 гадоў.
Sputnik
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Не дажыўшы ўсяго некалькі месяцаў да свайго 90-годдзя, памёр народны артысты Расіі Аляксандр Шырвінт.
Смерць артыста пацвердзіў РІА Навіны акцёр Тэатра сатыры Юрый Васільеў.
"Так", - сказаў Васільеў.
Ён удакладніў, што аб даце развітання паведамяць пазней.
Па словах рэжысёра Сяргея Газарава Шырвінта пахаваюць на Новадзявочых могілках, а развітанне з артыстам пройдзе ў Тэатры сатыры.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што Уладзімір Пуцін "глыбока спачувае ў сувязі са смерцю Шырвінта".
Па словах прадстаўніка Крамля, кіраўнік дзяржавы накіруе тэлеграму спачуванняў родным і блізкім артыста.

Старонкі з біяграфіі

Аляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў Маскве ў сям’і скрыпача і актрысы.
Пасля заканчэння школы паступіў у Тэатральнае вучылішча імя Шчукіна, якое з адзнакай скончыў у 1956, а ў 1957-м быў прыняты ў трупу тэатра імя Ленінскага камсамола і прыняты на працу на кінастудыю "Мосфильм".
Праз 10 гадоў Аляксандр Шырвінт разам з рэжысёрам Анатолем Эфросам і некалькімі іншымі акцёрамі перайшоў у Маскоўскі драмтэатр на Малой Броннай.
Праз кароткі час, у сакавіку 1970 года на запрашэнне сваіх сяброў Міхаіла Дзяржавіна, Марка Захарава і Андрэя Міронава паступіў на службу ў Маскоўскі акадэмічны тэатр сатыры.
Сцэна са спектакля "Безумный день, или женитьба Фигаро" (Маскоўскі акадэмічны тэатр сатыры). Фігара – заслужаны артыст РСФСР Андрэй Міронаў (злева), граф Альмавіва – Аляксандр Шырвінт
Шырокую вядомасць Аляксандр Шырвінт атрымаў, выступаючы з 1957 па 2017 год на эстрадзе з Міхаілам Дзяржавіным.
На працягу доўгіх гадоў Аляксандр Шырвінт быў мастацкім кіраўніком маскоўскага Тэатра сатыры, ён пакінуў гэтую пасаду ва ўзросце 87 гадоў.
Аляксандр Шырвінт і Міхаіл Дзяржавін
Таксама акцёр браў актыўны ўдзел у жыцці сваёй краіны, на выбарах 2000 года падтрымаў кандыдатуру Уладзіміра Пуціна на пасаду кіраўніка дзяржавы. З 2011 па 2018 год быў членам камісіі пры прэзідэнце РФ па дзяржузнагародах.
За сваё жыццё Аляксандр Шырвінт быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнамі "За заслуги перед Отечеством" усіх чатырох ступеней, ордэнам "Ключ дружбы". З’яўляўся лаўрэатам мноства конкурсаў і прэмій, у тым ліку нацыянальнай прэміі "Россиянин года" ў намінацыі "Звезда России" і прэміі "Скрипач на крыше" ў намінацыі "Человек-легенда".
У гонар Аляксандра Шырвінта названы астэроід (6767) Shirvindt, які адкрыла астраном Людміла Карачкіна ў 1983 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Памёр народны артыст СССР Юрый Саломін