Утыльзбор на аўтамабілі павышаюць у Беларусі

Утылізацыйны збор аплачваецца ў абавязковым парадку пры ўвозе транспартнага сродку ў рэспубліку з-за мяжы: без гэтага немагчыма паставіць машыну на ўлік у ДАІ і атрымаць нумары.
Sputnik
МІНСК, 24 сак – Sputnik. Урад Беларусі ўнёс змяненні ў пастанову №437 ад 1 ліпеня 2019 года "Аб утылізацыі транспартных сродкаў", паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам устанаўліваюцца новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору для дзвюх катэгорый транспартных сродкаў:
з даты выпуску якіх прайшло не больш за тры гады,
з даты выпуску якіх прайшло больш за тры гады.
Раней стаўкі вызначаліся для трох катэгорый: да трох гадоў, ад трох да сямі гадоў і ад сямі гадоў і больш.

Новыя стаўкі ўтыльзбору

Апошні раз стаўкі ўтылізацыйнага збору на транспартныя сродкі мяняліся ў Беларусі больш за тры гады таму – 1 студзеня 2021 года.
Для электрамабіляў і гібрыдаў стаўкі застаюцца ранейшыя – 544,5 руб для машын не старэйшых за тры гады і 816,7 руб для аўто, з моманту выпуску якіх прайшло больш за тры гады.
Істотна павышаюцца стаўкі ўтыльзбору для юрыдычных асоб, якія імпартуюць транспартныя сродкі:
з аб’ёмам рухавіка не больш за 1 000 куб см – 3 145,69 руб (да трох гадоў) і 8 026,93 руб (больш за тры гады). Раней гэтыя стаўкі складалі 1 652,2 і 5 771,7 руб адпаведна,
з аб’ёмам рухавіка звыш 1 000 куб см, але не больш за 2 000 куб см – 11 645,24 руб (да трох гадоў) і 20 485,71 руб (больш за тры гады). Ранейшыя стаўкі – 6 115,2 і 8 995,1 руб адпаведна,
з аб’ёмам рухавіка звыш 2 000 куб см, але не больш за 3 000 куб см – 32 727,55 руб (да трох гадоў) і 49 548,46 руб (больш за тры гады),
з аб’ёмам рухавіка звыш 3 000 куб см, але не больш за 3 500 куб см – 37 577,8 руб (да трох гадоў) і 57 528,9 руб (больш за тры гады),
звыш 3 500 куб см – 47 851,65 руб (да трох гадоў) і 62 906,01 руб (больш за тры гады).
Фізічным асобам, якія набываюць за мяжой і ўвозяць у рэспубліку легкавыя аўтамабілі старэйшыя за сем гадоў для асабістага карыстання, новая пастанова згуляла на руку. З гэтага часу ім давядзецца плаціць утыльзбор на мытні ў меншай колькасці: калі раней гэта было 1 225,1 бел руб, то цяпер – 816,7 руб, паколькі катэгорыі "больш за 7 гадоў" у новым дакуменце ўжо няма.
Што тычыцца ўвозу легкавушак, якія не старэйшыя за тры гады, то ў дачыненні да іх стаўкі не памяняліся – 544,5 рублёў, як і раней.
Не змяніліся таксама стаўкі ўтыльзбору і для тых машын, якія ўвозяцца ў Беларусь з краін ЕАЭС (Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан): 544,5 руб за аўтамабілі да трох гадоў і 816,7 руб за аўто больш за тры гады.
Дакументам таксама вызначаны стаўкі ўтыльзбору для іншых катэгорый транспартных сродкаў – фур і фургонаў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, прычэпаў, грэйдараў, бульдозераў, экскаватараў, пагрузчыкаў, кранаў, трактароў, камбайнаў, самазвалаў і гэтак далей.
Новыя стаўкі ўтыльзбору запрацуюць з 31 сакавіка 2024 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вадзіцельскія пасведчанні на 20 гадоў пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка