Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Пуцін: РФ не можа быць аб’ектам атак з боку ісламскіх фундаменталістаў

Расійскі прэзідэнт сёння прыняў удзел у XII з’ездзе Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі (ФНПР).
Sputnik
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перакананы ў тым, што ісламскія фундаменталісты не разглядаюць РФ як аб’ект атак, бо ў Расіі міжканфесіянальнае адзінства.

"У нас краіна, якая дэманструе ўнікальны прыклад міжканфесіянальнай згоды", - заявіў Пуцін на пасяджэнні Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі (ФНПР).

Паводле яго слоў, краіна, якая дэманструе прынцыпы міжрэлігійнага і міжэтнічнага адзінства, не можа быць аб’ектам тэрарыстычных атак з боку сіл ісламскіх фундаметалістаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што РФ і на знешнім вектары паводзіць сябе так, што наўрад ці можа быць мэтай для ісламскіх фундаменталістаў. Пуцін падкрэсліў, што асноўнай мэтай тых, хто заказаў тэракт у "Крокус Сити Холле", з’яўляецца парушэнне адзінства, якое існуе ў краіне.
Ён назваў зробленае ў "Крокусе" "крывавым, жудасным тэрактам". Па словах Пуціна, даныя следства ўжо зараз даюць падставы зрабіць вывад аб тым, што мэтай тых, хто заказаў гэтае злачынства, было нанесці шкоду расійскаму адзінству.
"Іншых мэт і не праглядаецца", - падкрэсліў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі таксама падкрэсліў, што краіна аказалася ў такіх умовах, калі трэба свой суверэнітэт і будучае абараняць узброеным шляхам.
"Усім зразумела, у якіх умовах мы жывем. Нас паставілі ва ўмовы, калі краіна вымушана абараняць свае інтарэсы ўзброеным шляхам, сваіх людзей, сваю будучыню, свой суверэнітэт", - сказаў Пуцін і падкрэсліў, што ў яго заяве няма ніводнага лішняга слова.

Тэракт у "Крокусе"

Нападзенне на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылося 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.
Паводле апошніх звестак МНС, загінулі 144 чалавекі, з іх шасцёра дзяцей. Пацярпеў 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з іх цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Выканаўцы тэракта паспрабавалі ўцячы і рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх было падрыхтавана "акно" для пераходу мяжы. Яны былі затрыманы сілавікамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Лаўроў: ужо відавочна, што ў "Крокусе" не абышлося без украінскага следу