МІНСК, 6 мая – Sputnik. У красавіку ў Расію было прададзена 3 005 легкавых аўтамабіляў Belgee Х50, вырабленых у Беларусі, паведамляе аналітычнае агенцтва "Аўтастат".
Мадэль заняла дзевяты радок у спіску красовераў, якія найбольш прадаюцца ў РФ. У топ увайшлі ў асноўным "кітайцы": Geely Coolray (2 130 адзінак), Haval M6 (3 235), Geely Monjaro (3 302), OMODA C5 (3 499), Chery Tiggo 4 PRO (4 286), Chery Tiggo 7 PRO Max (4 379) .
Абсалютным хітом продажу ў Расіі стаў Haval Jolion, у красавіку было прададзена 6 112 аўтамабіляў. Другое і трэцяе месцы занялі расійскія LADA Niva Travel (5044) і LADA Niva Legend (4501).
Нагадаем, выпускаць легкавыя аўтамабілі пад уласным брэндам беларускі вытворца пачаў у канцы ліпеня 2023 года, а пастаўляць у Расію – у верасні. Гэтая мадэль створана на аснове Geely Coolray, навінка прапануецца ў трох камплектацыях – Active, Style і Prestige. У РФ цэны на дадзены аўтамабіль пачынаюцца ад 2 млн расійскіх рублёў (каля 21,7 тыс долараў па курсе Нацбанка Беларусі на 6 мая - Sputnik).
Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык у студзені бягучага года заяўляў, што завод "БелДЖЫ" вырабіў за 2023 год каля 68 тыс легкавушак. З іх 52 тыс былі экспартаваны ў Расію.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"