Улады Турцыі праводзяць расследаванне магчымай змовы

У рэспубліцы не выключаюць, што ў Турцыі магчыма паўтарэнне падзей 2016 года.
Sputnik
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Галоўная пракуратура Анкары пачала расследаванне ў сувязі з магчымай змовай па звяржэнні ўлады ў Турцыі, паведаміла выданне Hürriyet.
У ноч на сераду, 15 мая, турэцкі прэзідэнт Таіп Эрдаган правёў экстранае пасяджэнне з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў пасля папярэджання аб тым, што магчыма спроба дзяржаўнага перавароту ў праваахоўных органах.
Раней былі затрыманы і звольнены супрацоўнікі паліцыі ўпраўлення бяспекі Анкары, іх абвінавацілі ў сувязях са злачыннай арганізацыяй.
Саратнік турэцкага прэзідэнта – кіраўнік партыі Нацыяналістычны рух Дэўлет Бахчэлі – заявіў, што сітуацыя можа сведцыь аб антыдзяржаўнай змове і пры гэтым нельга абысціся толькі адхіленнем ад службы некалькіх паліцэйскіх.
Ён таксама падчас выступлення на пасяджэнні партыі ў аўторак, 14 мая, папярэдзіў, што ў Турцыі магчыма паўтарэнне падзей 2016 года.
Hürriyet піша, што расследаванне праводзіцца па абвінавачанні ў змове з мэтай учынення злачынства. Паводле інфармацыі газеты, артыкул Крымінальнага кодэкса, на падставе якога ідуць следчыя дзеянні, уключае ў тым ліку стварэнне арганізацыі для ўчынення злачынства супраць бяспекі і канстытуцыйнага ладу рэспублікі.

Спроба дзяржперавароту ў Турцыі

Спроба дзяржаўнага перавароту здарылася ў Турцыі 15 ліпеня 2016 года. У выніку загінулі звыш 245 чалавек, каля 3 тысяч атрымалі раненні. Быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.
За час яго дзеяння па падазрэнні ў датычнасці да спробы дзяржперавароту было арыштавана больш за 200 тысяч чалавек, звольнена з пасад больш за 130 тысяч дзяржслужачых. Таксама былі зачынены 12 няўрадавых арганізацый, тры газеты і адзін тэлеканал. Пажыццёвае зняволенне за спробу дзяржперавароту атрымалі 28 чалавек.
Акрамя таго, у краіне дзейнічалі абмежаванні на правядзенне мітынгаў і некаторых масавых мерапрыемстваў, а сілавыя ведамствы атрымалі больш шырокія правы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Апазіцыя перамагае на выбарах у мясцовыя органы самакіравання ў Турцыі