МІНСК, 27 мая – Sputnik. Здача выпускных экзаменаў у беларускіх выпускнікоў школ пачынаецца ў панядзелак, паведамляе Sputnik.
У панядзелак, 27 мая, 11-класнікі здадуць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па адным прадмеце на выбар. Гэта можа быць грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, фізіка, біялогія, хімія, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя ці замежная мова.
Таксама сёння выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) па гэтых жа прадметах.
У чацвер, 30 мая, выпускнікоў 11 класаў чакае здача ЦЭ па беларускай ці рускай мове. У гэты ж дзень выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў змогуць здаць ЦТ па рускай і беларускай мовах.
Нагадаем, што ЦЭ з’яўляецца адначасова выпускным і ўступным экзаменам у ВНУ. Таксама для паступлення абітурыентам неабходна здаць яшчэ адно ЦТ. Зрабіць гэта яны змогуць 3 і 6 чэрвеня.
Што можна і нельга на ЦЭ/ЦТ
Цэнтралізаваны экзамен, як і ЦТ, праводзіцца ў пункце здачы – як правіла, гэта ўніверсітэт або каледж.
Таму школьнікі павінны ўзяць з сабой пропуск у пункт здачы экзамену, які яны загадзя атрымалі, пашпарт, ручку (капілярную або чорную геліевую) і просты калькулятар (пры здачы экзмаену па фізіцы або хіміі).
Усе лішнія рэчы, у тым ліку тэлефоны, пры ўваходзе ў пункт здачы экзамену здаюцца. Карыстанне шпаргалкамі і іншымі сродкамі дапамогі падчас выпрабавання забаронена, за гэта выпускнікі школ выключаюцца з аўдыторыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"