Ядзерная зброя ў Беларусі

Мінабароны РФ: Расія і Беларусь пачалі другі этап вучэнняў па выкарыстанні ТЯЗ

Першы этап вучэнняў з практычнай адпрацоўкай пытанняў падрыхтоўкі і выкарыстання тактычнай ядзернай зброі пачаўся ў Расіі 21 мая.
Sputnik
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Расійскія і беларускія вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумеснай падрыхтоўкі да баявога ўжывання нестратэгічнай ядзернай зброі, паведаміла расійскае абароннае ведамства.
"На вучэннях будуць адпрацаваны пытанні гатоўнасці асабовага складу і тэхнікі падраздзяленняў часцей баявога выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі дзвюх краін", - гаворыцца ў паведамленні мінабароны Расіі.
Манеўры праводзяцца ў мэтах безумоўнага забеспячэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Саюзнай дзяржавы, адзначае мінабароны.

Вучэнні з ТЯЗ

Як раней паведамлялася, першы этап вучэнняў, на якім адпрацоўвалася падрыхтоўка і ўжыванне нестратэгічнай ядзернай зброі, пачаўся ў Расіі 21 мая.
Падчас яго ракетныя злучэнні Паўднёвай ваеннай акругі адпрацавалі атрыманне навучальных спецбоепрыпасаў для ракетнага комплексу "Искандер".
Таксама былі адпрацаваны пытанні ўтойлівага прасоўвання ў "сакрэтны" раён для таго, каб падрыхтавацца да ажыццяўлення ракетных пускаў. Акрамя гэтага, на першым этапе вучэнняў авіяцыя ПКС РФ трэніраваліся рыхтаваць гіпергукавыя ракеты "Кинжал".
Па задуме вучэнняў, былі ажыццёўлены вылеты ў прызначаныя раёны патрулявання.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначаў, што вучэнні па адпрацоўцы ўжывання ТЯЗ будуць праводзіцца ў тры этапы, і менавіта на другім этапе манеўраў да іх далучацца беларускія вайскоўцы.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў аддалі адпаведныя распараджэнні генштабам і міністэрствам абароны.

Сумесныя манеўры

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас аднаго з нядаўніх візітаў у Маскву, гаворачы аб важнасці правядзення ваенных вучэнняў, заяўляў, што дзве краіны вырашылі сінхранізаваць вучэнні з ТЯЗ на другім і трэцім этапах.
Першы этап вучэнняў беларускія і расійскія вайскоўцы праводзілі паасобна.
Таксама 9 мая гэтага года Лукашэнка заявіў, што для таго, каб умець выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, трэба трэніравацца.
"Ідзе эскалацыя напружанасці. Што ў гэтай сітуацыі рабіць? Трэба трымаць порах сухім, у тым ліку і гэта смяротная зброя", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ядзерная зброя ў Беларусі
Хрэнін: удзел Беларусі ў ядзерных вучэннях не нясе пагрозы іншым краінам