Галоўчанка аб дзяржпраграмах: за лічбамі хаваюцца не толькі дасягненні

За тры гады на дзяржаўныя праграмы выдаткавана амаль 400 млрд рублёў, трэць з якіх – бюджэтныя сродкі.
Sputnik
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. У бягучай пяцігодцы ў Беларусі рэалізуюцца 29 дзяржпраграм, паведаміў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, прысвечаным пытанням эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм у 2021-2023 гадах, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік урада ўдакладніў, што за тры гады на гэтыя праграмы накіравана амаль 400 млрд рублёў, трэць з гэтай сумы складаюць бюджэтныя сродкі.
Паводле слоў Галоўчанкі, у цэлым статыстыка станоўча характарызуе ход рэалізацыі дзяржпраграм, хаця недахопы ўсё ж ёсць.
"...За імі (за лічбамі - Sputnik), як звычайна, хаваюцца не толькі дасягненні, але і недахопы... Мяркуючы па матэрыялах, усё, увогуле, добра", - сказаў прэм’ер-міністр.
Ён паведаміў, што, паводле выніковай справаздачы міжведамаснай камісіі пры Мінэканомікі, 62% праграм прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі.
"Па астатніх эфектыўнасць ацэньваецца як сярэдняя. Нізкаэфектыўных і неэфектыўных праграм няма", - дадаў кіраўнік урада.

Дасягненні

Прэм’ер падкрэсліў, што дзякуючы дзяржпраграмам пабудавана амаль 13 млн кв. м жылля, у тым ліку 600 тыс арэнднага.
Уведзены ў эксплуатацыю 95 аб’ектаў аховы здароўя, 41 дзіцячы сад, 15 школ. Пабудавана і адрамантавана каля 8 тыс км дарог.
"У цэлым за тры гады выканана звыш 1 800 мерапрыемстваў, або больш як 80% ад планаў", - сказаў кіраўнік Саўміна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўчанка расказаў аб ходзе выканання дзяржпраграм