Лік на сотні кіламетраў: беларусы здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці

Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, добраахвотная здача незаконных сродкаў рыбалоўства вызваляе ад адказнасці.
Sputnik
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Многія беларускія рыбакі вырашылі поўнасцю адмовіцца ад браканьерскіх прылад і добраахвотна здаюць сеткі і іншыя незаконныя снасці. У параўнанні з першым паўгоддзем 2023 года такіх прылад здадзена на 73% больш, аб гэтым у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дамбоўскі.
Падобную акцыю Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць не першы год. Высокія вынікі сёлетняй звязаны з новай методыкай работы інспектараў.

"Асноўная задача – прафілактыка. Гэта значыць зрабіць усё, каб незаконныя прылады лоўлі не трапілі на вадаём. У гэтым годзе літаральна хадзілі па дварах, праводзілі тлумачальныя гутаркі", - адзначыў Дамбоўскі.

Паводле слоў спецыяліста, асноўны ўпор быў зроблены на населеныя пункты, якія знаходзяцца недалёка ад буйных вадаёмаў – азёр і рэк.
"Калі адзін чалавек здаў свае сеткі, то сусед, які гэта бачыць, паступае таксама. Яшчэ раз адзначу – галоўнае – гэта прафілактыка. Расказаць людзям, што толькі разам мы можам захаваць рыбныя багацці і пакінуць іх нашым нашчадкам", - падкрэсліў ён.
У первым паўгоддзі 2024 года было здадзена 5 270 сетак агульнай працягласцю каля 200 кіламетраў, а таксама яшчэ каля дзвюх тысяч іншых прылад незаконнай лоўлі (бучы, пад’ёмнікі, восці) – гэта значыць усё тое, што не дазволена правіламі рыбалоўства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
"Калі рыбна, дык і юшна!", або Рыбны дзень каля хатняй печы