Асанж вызвалены з турмы ў Брытаніі

Заснавальнік легендарнага інтэрнэт-рэсурсу WikiLeaks выйшаў з брытанскай турмы, дзе правёў некалькі гадоў.
Sputnik
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Джуліян Асанж вызвалены з турмы ў Вялікабрытаніі і адправіўся дадому ў Аўстралію, паведаміў WikiLeaks у сацсетцы Х.
Па даных на 7:50 па мінскім часе, самалёт з Асанжам павінен быў здзейсніць прамежную пасадку ў Тайландзе для дазапраўкі. Затым ён адправіцца на прыналежныя ЗША Паўночныя Марыянскія Астравы ў Ціхім акіяне.
Раней Асанж, які мае грамадзянства Аўстраліі, быў вызвалены з турмы Belmarsh, якая знаходзіцца ў Лондане. Ён знаходзіўся там з 2019 года. Выхад на волю стаў магчымы дзякуючы пагадненню з амерыканскай пракуратурай. Асанж часткова прызнаў віну ў абмен на пакаранне ў выглядзе пяці гадоў, ужо праведзеных за кратамі.
Яго вызваленне ўжо прывіталі Камітэт абароны журналістаў (CPJ), прэзідэнты Мексікі і Калісбіі. У сваю чаргу прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанезэ заявіў, што лічыць справу Асанжа "занадта зацягнутай".
Жонка Асанжа – Стэла – паведаміла, што плануе адкрыць надзвычайны фонд для аднаўлення здароўя яе мужа.

Хто такі Асанж

Джуліян Асанж – аўстралійскі журналіст і грамадскі дзеяч. Ён стаў вядомы па ўсім свеце пасля стварэння ў 2006 годзе сайта WikiLeaks. На гэтым рэсурсе была размешчана вялікая колькасць канфідэнцыяльных матэрыялаў (у асноўным сакрэтных дакументаў ЗША).
У прыватнасці, праект WikiLeaks апублікаваў відэазапіс гібелі мірных іракцаў з-за атакі амерыканскага верталёта ў Багдадзе. Таксама на сайце былі дакументы аб фактах карупцыі ў Штатах.
Асанжа пачалі праследаваць улады Швецыі ў 2010 годзе. Яны выдалі ордэр на арышт журналіста, абвінаваціўшы яго ў сексуальных дамаганнях. Актывіста арыштавалі ў Вялікабрытаніі ў тым жа годзе, але потым выпусцілі пад заклад. Асанж, баючыся экстрадыцыі ў Швецыю, схаваўся ў Лондане ў пасольстве Эквадора, дзе прабыў сем гадоў.
У 2012 годзе ўлады ЗША аб’явілі яго "ворагам дзяржавы". У 2019 годзе ўлады Эквадора перасталі скрываць Асанжа і пусцілі ў пасольства супрацоўнікаў брытанскай паліцыі, пасля чаго журналіст быў арыштаваны. З таго моманту яму пагражала экстрадыцыя ў ЗША.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Захарава: прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ ўжо шмат гадоў не працуе