МІНСК, 19 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці нараду з кіраўніцтвам урада, прысвечаную жыллёваму будаўніцтву.
Паводле яго слоў, Беларусь – дзяржава для народа, таму ўсе рашэнні прымаюцца ў інтарэсах грамадзян. Прыярытэтнай тэмай застаецца забеспячэнне жыллём.
"Уласны дах над галавой важны для любога чалавека. Асабліва для маладой сям’і. Гэта яе ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Прэзідэнт адзначыў, што ў рэспубліцы ідзе ўдасканаленне падыходаў па аказанні дзяржаўнай падтрымкі, каб палепшыць жыллёвыя ўмовы, у першую чаргу ў вёсцы.
"Мы вельмі шмат гаварылі апошнім часам аб карэкціроўцы нашай жыллёвай палітыкі. Таму на нашай сустрэчы пытанне нумар адзін – спрашчэнне працэдур будаўніцтва і крэдытавання жылля", - удакладніў беларускі лідар.
У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ў чыноўнікаў, чаму статыстыка па будаўніцтве жылля апошнія два гады адмоўная. Прычым кадры з’яжджаюць з малых гарадоў, якраз таму, што не могуць пабудаваць ці купіць жыллё.
"Сёння трэба надаць новы імпульс жыллёваму будаўніцтву ў вёсцы, у тым ліку індывідуальных дамоў, будаўніцтву прадпрыемствамі арэнднага жылля для сваіх работнікаў", - лічыць Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на тое, што ўрад прапанаваў шэраг мер, каб спрасціць індывідуальнае будаўніцтва, але агульнай згоды ў экспертным савеце яны па дакументах не дасягнулі.
"І, як вы памятаеце, усе нормы павінны быць выкладзены простай, чалавечай мовай, без бюракратычнага нагрувашчвання і змяненняў у дзесятцы ўказаў. Жыллёвая палітыка, дэбюракратызацыя ў жыллёвых працэсах – гэта пытанне першае", - падсумаваў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"