МІНСК, 19 вер – Sputnik. Ініцыятыва Украіны выключыць Цэнтрвыбаркамы Беларусі і Расіі з Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў з’яўляецца заведама палітызаваным пытаннем, заявіў кіраўнік беларускага ЦВК Ігар Карпенка на пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін СНД у Мінску.
"Відавочна, што пытанне з’яўляецца надуманым і заведама палітызаваным, і не адпавядае статуту A-WEB", - падкрэсліў Карпенка.
Паводле яго слоў, да Выканаўчага савета A-WEB даведзена пазіцыя Мінска і Масквы аб тым, што палітыка адмены прафесійных супольнасцяў і цэлых дзяржаў, якую спрабуе навязаць ЦВК Украіны, згубная і неканструктыўная.
Кіраўнік ЦВК Беларусі падкрэсліў, што змяненні ў Канстытуцыю, прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года, паклалі пачатак маштабнай палітычнай мадэрнізацыі краіны.
Ён нагадаў, што 25 лютага бягучага года ў рэспубліцы адбыўся адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента і дэпутатаў мясцовых саветаў.
"Упершыню ў Беларусі праведзены выбары дэпутацкага корпуса ў такім фармаце і маштабе. Адзіны дзень галасавання, па сутнасці, аб’яднаў у адну дзве выбарчыя кампаніі, што дало магчымасць скараціць выбарчы цыкл, найбольш рацыянальна выкарыстоўваць чалавечыя рэсурсы і аптымізаваць расходы дзяржаўнага бюджэту", - адзначыў Ігар Карпенка.
Пасяджэнне Кансультатыўнана саевта
Як паведамлялася, сёння ў беларускай сталіцы ў рамках Міжнароднага электаральнага форуму праходзіць пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў Цэнтрвыбаркамаў краін СНД.
У Мінск на гэтае мерапрыемства прыбылі кіраўнікі ЦВК Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана. Арменія і Узбекістан прымаюць удзел у анлайн-рэжыме.
На пасяджэнні будуць абмеркаваны пытанні метадалогіі міжнароднага назірання за выбарамі.
У чацвер у першай палове дня кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў краін Садружнасці сустракаліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"