МІНСК, 25 вер – Sputnik. Валянціна Мацвіенка чацвёрты раз выбрана спікерам расійскага Саўфеда. На пленарным пасяджэнні ў сераду парламентарыі аднагалосна прагаласавалі за яе кандыдатуру.
Гэтую пасаду Мацвіенка займае з верасня 2011 года.
Першым віцэ-спікерам Савета Федэрацыі прызначаны Уладзімір Якушаў, які да гэтага быў паўпрадам прэзідэнта Расіі ва Уральскай федэральнай акрузе.
Валянціна Мацвіенка нарадзілася 7 красавіка 1949 года. Скончыла Ленінградскі хіміка-фармацэўтычны інстытут, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (цяпер – Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ).
На дыпламатычнай службе з 1991 года. Была паслом СССР, а пазней Расіі на Мальце, паслом па асобых даручэннях МЗС Расіі, дырэктарам дэпартамента па сувязях з суб’ектамі Федэрацыі, парламентам і грамадска-палітычнымі арганізацыямі міністэрства замежных спраў, паслом у Грэцыі.
З 1998 па 2003 год займала пасаду віцэ-прэм’ера Расіі, з 2003 па 2011 гады была губернатарам Санкт-Пецярбурга.
Мацвіенка з’яўляецца поўным кавалерам ордэна "За заслугі перад Айчынай". У 2024 годзе ёй быў прысуджаны медаль Героя Працы Расіі – вышэйшая адзнака за асаблівыя працоўныя заслугі перад дзяржавай і народам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"