МІНСК, 4 кас – Sputnik. Падтрымка па будаўніцтве жылля ў сельскай мясцовасці будзе ўзмоцнена, паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на ААТ "Парахонскае" ў Пінскім раёне.
Па яго словах, жыллё неабходна будаваць там, дзе ёсць праца і вытворчасць.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што для сельгасработнікаў трэба ўзводзіць арэнднае жыллё: нароўні з добрай зарплатай гэта дапаможа прыцягнуць маладых спецыялістаў у сельскую мясцовасць. Разам з тым, запэўніў прэзідэнт, работнікі АПК змогуць пабудаваць і асабістае жыллё, калі яны гэтага захочуць. Зямля для гэтага будзе выдзяляцца.
"Чалавек калі будзе будаваць – зямлю будзем даваць, участкі. Мы будзем заахвочваць", - прыводзіць яго словы прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што па такім жа прынцыпе трэба дзейнічаць не толькі ў адносінах да работнікаў аграпрамысловага комплексу, але і прадстаўнікоў іншых сфер, каб сельскія тэрыторыі працягвалі развівацца.
Пытанне з арэндным жыллём беларускі лідар узнімаў у студзені 2022 года на нарадзе са старшынёй Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным.
Кіраўнік Мінскай вобласці расказаў, што разглядаецца магчымасць выкупу медработнікамі арэнднага жылля ў Бараўлянах.
Лукашэнка падтрымаў гэтую ідэю ў якасці эксперыменту: будаваць арэнднае жыллё з мэтай замацавання людзей на працы. Пасля 10-15 гадоў у той ці іншай установе аховы здароўя можна выкупляць дом або кватэру, што выдзеліла дзяржава.
Каму належыць арэнднае жыллё
Першачарговае права на атрыманне кватэры з дзяржаўнага жылфонду маюць суддзі, пракуроры, вайскоўцы і маладыя спецыялісты, якія адпрацоўваюць размеркаванне. Гэта могуць быць настаўнікі, медыкі, работнікі культуры, трэнеры.
З заявай на прадастаўленне здымнага жылля трэба звяртацца ў службу "адно акно" ў мясцовым выканкаме.
Арэндныя дамы і кватэры, гэтак жа, як і сацыяльныя, нельга прыватызаваць, прадаць ці абмяняць. Калі не выплаціць своечасова арэндную плату, "камуналку" за два месяцы, а таксама здаць памяшканне трэцім асобам, арэнднага жылля хутчэй за ўсё пазбавяць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"