Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Маскалькова: звыш 1 000 куранаў, якіх сілком вывезлі УСУ, шукаюць іх сваякі

Украінскія нацыяналісты атакавалі Курскую вобласць у пачатку жніўня, больш за 112 тыс жыхароў рэгіёна былі эвакуіраваны, а каля 40 тыс адмовіліся ад эвакуацыі.
Sputnik
МІНСК, 14 кас – Sputnik. У апарат Упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ паступілі шматлікія звароты ад сваякоў жыхароў Курскай вобласці, якія былі сілком вывезены УСУ, з просьбай аб дапамозе ў іх вышуку, паведаміла федэральны амбудсмен Таццяна Маскалькова ў інтэрв’ю сайту "Аргументы и факты".
"У мой адрас паступілі звароты ў дачыненні да больш чым тысячы такіх (сілком вывезеных УСУ жыхароў Курскай вобласці - Sputnik) людзей, ад сваякоў, якія спрабуюць іх адшукаць", - сказала Маскалькова.
Яна падкрэсліла, што гвалтоўны вываз грамадзянскіх асоб з месцаў іх пастаяннага пражывання – грубае парушэнне Жэнеўскай канвенцыі.
Амбудсмен лічыць, што сусветная супольнасць павінна даць такім дзеянням належную ацэнку.
Таццяна Маскалькова таксама распавяла, што накіравала Упаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітрыю Лубінцу пісьмо з просьбай паведаміць пра колькасць жыхароў Курскай вобласці, якіх сілком вывезлі з іх дамоў.
Акрамя таго, яна запэўніла, што на будучай сустрэчы з Лубінцом у першую чаргу ўзніме менавіта гэтую тэму.

Эвакуацыя

Федэральны амбудсмен, спасылаючыся на даныя МНС Расіі, паведаміла, што 112 337 куранаў пасля таго, як УСУ напалі на рэгіён, былі эвакуіраваны, з іх 12 328 размешчаны ў пунктах часовага ўтрымання і сацустановах Расіі, у тым ліку 3 685 дзяцей. Яшчэ больш за 100 тыс жыхароў размясціліся самастойна, у сваякоў або знаёмых.
"І ёсць каля 40 тыс жыхароў, якія адмовіліся эвакуіравацца, або ўжо вярнуліся ў месцы пастаяннага пражывання", - адзначыла яна.

Уварванне ў Курскую вобласць

УСУ атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці ў пачатку жніўня. Для гэтага УСУ таксама задзейнічалі замежных наёмнікаў.
Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла спецыяльныя групоўкі для абароны прыгранічных рэгіёнаў. Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Як заявіў намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ Апці Алаўдзінаў, праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён панёс вельмі вялікія страты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Алаўдзінаў: усё больш салдат УСУ не выконваюць загады ў Курскай вобласці