МІНСК, 22 кас – Sputnik. Юбілей музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з’яўляецца падставай нагадаць нашчадкам пра цану Вялікай Перамогі, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
На ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя з дня стварэння музея гісторыі ВАВ, якія прайшлі ў зале Перамогі, прывітанне Барыса Грызлова зачытаў саветнік-пасланнік расійскага пасольства Пётр Фралоў.
"Гэты юбілей – значная падзея для гістарычнай памяці і культурнага жыцця Беларусі, асаблівая дата для жыхароў рэспублікі і яе шматлікіх гасцей", - адзначаецца ў прывітанні пасла.
Там таксама падкрэсліваецца, што сённяшні юбілей – нагода і напамін нашчадкам пакалення пераможцаў пра цану Вялікай Перамогі.
"Для нас абсалютна непрымальны спробы заходніх палітыкаў, якія імкнуцца дзеля імгненнай кан’юнктуры перапісаць гісторыю, прынізіць подзвіг савецкага салдата", - падкрэслівае пасол.
У прывітанні таксама адзначана, што музей ідзе ў нагу з часам, застаючыся жывым арганізмам. Дзверы музея адчынены для мінчан і гасцей горада, для дзесяткаў тысяч школьнікаў і студэнтаў, грамадзян Расіі, Беларусі і многіх іншых краін.
"Гэта дазваляе ім дакрануцца да старонак гісторыі вялікага Подзвігу, адчуць бяспрыкладную гераічнасць шматнацыянальнага народа Савецкага Саюза, які не толькі абараніў сваю свабоду і незалежнасць, але і вызваліў краіны Еўропы ад карычневай чумы", - сказана ў тэксце прывітання.
У сваю чаргу саветнік-пасланнік расійскага пасольства Пётр Фралоў выказаў словы падзякі калектыву музея за важную і патрэбную працу па захаванні каштоўных экспанатаў і тую работу, якія яны праводзяць па захаванні памяці.
"У музеі былі ўсе мае дзеці, усе, хто прыязджае да нас у госці, заўсёды бываюць у музеі гісторыі ВАВ", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што работнікі музея з душой паставіліся да тэмы гісторыі ВАВ "не засушылі яе", а ваенныя артэфакты знаходзяцца ў жывым выглядзе і добра ўспрымаюцца маладым пакаленнем.
Падзяка Саюзнай дзяржавы
Таксама сёння калектыву Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была аб’яўлена падзяка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы.
Як адзначыла намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Марыяна Шчоткіна, падзяка музею аб’яўлена ў сувязі з юбілеем, а таксама за вялікі ўклад у работу па захаванні гістарычнай памяці і недапушчэнні фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны.
"Гэта першая падзяка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, якая ўручаецца музею", - сказала Шчоткіна.
У сваю чаргу генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед адзначыў, што музей з’яўляецца сімвалам памяці аб мінулай вайне.
"Музей з’яўляецца не толькі нацыянальным сховішчам матэрыяльных і духоўных помнікаў і сведчанняў гераічнай барацьбы нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і цэнтрам патрыятычнага выхавання грамадзян", - сказаў Швед.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў музеі прымаюць прысягу на вернасць Радзіме афіцэры беларускіх праваахоўных і сілавых структур.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"