МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас выбарчай кампаніі магчымы інфармацыйныя, палітычныя і іншыя правакацыі.
Адпаведную заяву прэзідэнт Беларусі зрабіў падчас нарады па пытаннях правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Ён адзначыў, што расслабляцца не трэба.
"Што да правакацый – інфармацыйных, палітычных і іншых – магчыма. Яны былі, ёсць і будуць", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў грамадстве ёсць розныя людзі, таму трэба зыходзіць з горшага варыянта і расслабляцца нікому нельга. Асабліва гэта датычыцца органаў улады на месцах. Лукашэнка закрануў таксама тэму спроб разварушыць сытуацыю ў рэспубліцы.
"Яны ўжо выпрацоўваюць планы, як ім дзейнічаць. Праўда, у асноўным градус напружання ствараецца за межамі краіны. Яны разабрацца там не могуць, якую тактыку ім выпрацаваць. Думаю, падкажуць. Там жа разумных шмат вакол. І грошы дадуць на гэта", - дадаў ён.
Паводле слоў прэзідэнта, трэба быць гатовымі рабіць адэкватныя дзеянні.
У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што грамадства ў рэспубліцы адзінае, а эканоміка паказвае "нядрэнныя рэзультаты".
Тым не менш, беларускі лідар ахарактарызаваў наступную пяцігодку як няпростую. Адна з прычын – санкцыі Захаду, якія так ці інакш уплываюць на эканоміку ў рэспубліцы.
"Так, мы лагістыку выбудавалі, знайшлі ў асноўным шляхі пастаўкі нашых тавараў і гэтак далей. Але цана вырасла гэтых лагістычных паставак і іншае. Таму прадпрыемствы значна былі б багацейшымі, калі б не было гэтых перашкод. Але і з гэтага будзем знаходзіць адпаведныя выхады" , - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"