МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Перад уладамі рэспублікі стаіць задача на высокім узроўні правесці перадвыбарную кампанію, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта датычыцца пытанняў, звязаных з арганізацыяй працэсу. Таму ўсё павінна быць арганізавана так, каб "камар носа не падтачыў".
"Мы праводзім у Беларусі перадвыбарную кампанію для свайго народа і інтарэсы нашых людзей павінны быць пастаўлены ў аснову асноў. А не так, як хтосьці хоча там за мяжой", - адзначыў Лукашэнка.
Выбары – гэта свята
Пры гэтым трэба стварыць умовы для кандыдатаў, павінны быць падрыхтаваны выбарчыя ўчасткі і людзі, якія будуць там працаваць.
Беларускі лідар заклікаў звярнуць увагу на выбарчыя урны. У выпадку неабходнасці можна зрабіць нейкі стандартны варыянт.
"Зробім прыгожыя, нармальныя, каб не было непрыемна. Гэта стацыянарныя. Пераносныя – таксама. Трэба, каб яны хаця б глядзеліся нармальна", - растлумачыў Лукашэнка.
Паводле слоў прэзідэнта, у савецкія часы мелася на ўвазе, што выбары – гэта свята. Людзі прызвычаіліся чуць на выбарах музыку і заходзіць у буфет.
"Зразумела, гэта сфера адказнасці перш за ўсё нашых мясцовых органаў улады", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Небяспечныя тэндэнцыі
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў краіне магчымы правакацыі ў інфармацыйнай і палітычнай сферы, таму нельга расслабляцца, паколькі ў беларускім грамадстве хапае розных людзей.
"І расслабляцца тут нікому ні ў якім разе не трэба. Асабліва нам – органам улады на месцах. Трэба зыходзіць з горшага варыянта. Будзе лепш – ну і добра", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Па яго словах, кіраўнікі рэгіёнаў будуць рэгулярна атрымліваць інфармацыю ў тым выпадку, калі будуць назірацца небяспечныя тэндэнцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"