МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл Шымко прызнаўся, што ўражаны крэатыўнасцю беларусаў.
"Самы вялікая плошча апрацоўкі ад насякомых-шкоднікаў" – так завецца адзін з рэкордаў, усталяваны калектывам "Экасепт". Кампанія займаецца знішчэннем шкодных насякомых: клапоў, блох, тараканаў і іншых.
© Sputnik / Дмитрий Марков
Як удакладніў намеснік дырэктара па развіцці Ілля Кочкін, аб дасягненні нават не думалі – проста падбівалі справаздачнасць за пяць гадоў працы. Лічба выкананага настолькі здзівіла, што разлікі пераправяралі некалькі разоў.
"Мы адзіная ў Беларусі арганізацыя, так, я думаю, і ў многіх іншых краінах таксама, якая ўстанавіла рэкорд – гэта 150 млн кв. м, апрацаваных ад шкодных насякомых", - адзначыла ў сваю чаргу дырэктар кампаніі Вольга Камароўская.
Пасадка чорных парэчак
Іншае дасягненне датычыцца сельскай гаспадаркі, а рэкорд належыць арганізацыі "Агра-Лукомль", якая займаецца вырошчваннем ягадных культур.
"Наш рэкорд называецца "Самая хуткая пасадка чорных парэчак за дзесяць гадзін". За гэты час было высаджана 40 тысяч маладых кустоў", - паведаміў дырэктар арганізацыі Назар Мельнікаў.
Для параўнання, каб выканаць такую працу традыцыйным спосабам, спатрэбілася б больш за тыдзень.
Сакрэт даўгалецця
Жыхары Ваўкавыска Тамара Каліноўская і Ларыса Байбус увайшлі ў Кнігу рэкордаў Беларусі як двайняты-доўгажыхары. Ім 99 гадоў. Тамара Антонаўна працавала бухгалтарам на хлебазаводзе, яе сястра Ларыса Антонаўна – стаматолагам. Адказваючы на пытанне аб сакрэце даўгалецця, унучка адной з іх Аляксандра Каліноўская расказала, што сёстры нават у паважным узросце ніколі не сядзяць на месцы, пастаянна нешта робяць па хаце або даглядаюць агарод. Але ёсць адна асаблівасць – у харчаванні.
"На самай справе бабуля нават вельмі любіць Кока-Колу, дазваляе сабе смажаную. Але ва ўсім ёсць мера. Самая, напэўна, галоўная страва – гэта паштэт, які яна робіць сама, нікому не давярае", - адзначыла Аляксандра.
Дарэчы, спыняцца на атрыманні аднаго Сертыфіката ўдзельнікі мерапрыемства не маюць намеру. Назар Мельнікаў, напрыклад, адзначыў, што кампанія рыхтуецца ўстанавіць новы рэкорд – самая вялікая плантацыя бружмелю ў Беларусі. Пажадаем поспехаў, тым больш, што карысная і па-экалагічнаму чыстая прадукцыя спатрэбіцца на нашым стале.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"