Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Хіжняка

Раённыя і гарадскія выбарчыя камісіі яшчэ правяраюць падпісныя лісты прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і да 21 снежня павінны перадаць пратаколы ў Цэнтрвыбаркам.
Sputnik
МІНСК, 11 сне – Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Гэта другі ўдзельнік прэзідэнцкай кампаніі, у якога ЦВК прыняла пакет дакументаў для рэгістрацыі.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у пакеце дакументаў – пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца, біяграфічныя даныя, даведка або копіі дакументаў аб адукацыі, месцы працы. Таксама ў пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах за 2023 год.
Як заявіў пасля падачы дакументаў Хіжняк, яго ініцыятыўная група сабрала больш за 100 тыс подпісаў.
Паводле яго ацэнак, выбарчая прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі праходзіць "спакойна, без эксцэсаў". Выбаршчыкаў хвалююць такія пытанні, як паслугі ЖКГ, медыцынскае абслугоўванне, цэны на лекі (асабліва гэта датычыцца асоб пажылога ўзросту).
Хіжняк – другі ўдзельнік прэзідэнцкай гонкі, у якога ЦВК прыняў пакет дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам. Першым падаў лідар КПБ Аляксандр Сыранкоў.
У адпаведнасці з каляндарным планам правядзення выбараў прэзідэнта ў 2025 годзе да 21 снежня выбарчыя камісіі павінны будуць перадаць у ЦВК пратаколы аб правераных падпісных лістах, у якіх будуць указаны даныя дакладных і недакладных подпісаў.
Як раней паведамляў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, на 23 снежня запланавана пасяджэнне Цэнтрвыбаркама па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.
Таксама раней была агучана папярэдняя інфармацыя аб тым, што ўсе прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду ўжо сабралі неабходныя 100 тыс подпісаў. Цяпер іх дакладнасць павінны праверыць раённыя, гарадскія і абласныя выбарчыя камісіі і потым звесткі перадаць у ЦВК.
У прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
ЦВК прыняла дакументы ў Сыранкова