Эксперты даследавалі астанкі часоў ВАВ, якія знайшлі ў Брэсце

Астанкі людзей падчас работ знайшлі вайскоўцы 52-га спецбатальёна Мінабароны.
Sputnik
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Судовыя эксперты ўстанавілі даўнасць пахавання, якое выявілі ў адным з мікрараёнаў Брэста, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Беларусі.
Касцявыя астанкі былі знойдзены ваеннаслужачымі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны на ўчастку па вуліцы Смірнова, якая знаходзіцца ў заходняй частцы абласнога цэнтра.
Было меркавана, што пахаванне адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны: паводле звестак пракуратуры Брэста там у той час размяшчаўся лагер смерці "Чырвоныя казармы".
"Для ўстанаўлення даўнасці пахавання, а таксама біялагічнага ўзросту людзей, чые касцявыя астанкі знойдзены, прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза", - сказалі ў камітэце.
Там таксама адзначылі, што, паводле заключэння эксперта, яны належаць не менш як 38 асобам, узрост якіх складаў ад 14 да 60 гадоў. Даўнасць пахавання – звыш 80 гадоў. Пры гэтым спецыялістам удалося ўстанавіць пол і прыжыццёвы рост асобных людзей, якія былі пахаваны ў раёне "Чырвоных казарм".

"Чырвоныя казармы"

Пасля акупацыі Брэста нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1942 годзе за кіламетр ад вёскі Рэчыца (сучасны мікрараён "Рэчыца" Брэста) на тэрыторыі казармы воінскай часці Чырвонай Арміі арганізавалі лагер, дзе ўтрымліваліся 8 тысяч савецкіх ваеннапалонных. На працягу года ў ім памерла да 7,2 тысячы салдат СССР.
З 1943-га ў лагеры трымалі людзей, якіх вярталі з прымусовых работ з Германіі. Ад хвароб, голаду і холаду там загінулі больш за 2 тысячы мірных грамадзян. Яны былі пахаваны ў агульных магілах за чыгункай.
У 1960-х не тэрыторыі "Чырвоных казарм" устанавілі мемарыяльны знак – гранітны помнік у памяць аб савецкіх грамадзянах, якія загінулі ў лагеры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Новыя факты масавага знішчэння людзей у гады ВАВ устаноўлены ў Магілёве