МІНСК, 24 сту – Sputnik. Моладзь патрабуе дэталей, каб зрабіць адпаведны выбар, заявіў кандыдат у прэзідэнты, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі ад Міжпарламенцкай Асамблеі СНД.
"Скажу адразу – мы не сустракаліся з моладдзю ў ВНУ, мы акцэнтавалі сваю ўвагу на моладзі на прадпрыемствах. Стаўленне (да выбараў - Sputnik) цалкам адпаведнае ўзросту – крытычнае, вельмі крытычнае", - сказаў Хіжняк.
Паводле яго слоў, маладыя людзі хочуць даведацца пра дэталі праграмы кандыдата для таго, каб зрабіць адпаведны выбар.
"Моладзь вельмі крытычна глядзіць на рэчы, моладзь хоча жыць цікава, яна не жыве мінулым", - падкрэсліў кандыдат.
Акрамя міру, стабільнасці, незалежнасці, добрага ўзроўню жыцця моладзь арыентуецца на сучасныя падыходы ва ўсіх галінах, дадаў Хіжняк.
Разам з тым ён зазначыў, што не заўважыў сярод моладзі нейкага пратэстнага настрою.
"Ёсць, вядома, у інтэрнэце, ТіkТоk: пішуць рознае, хтосьці хайпуе, але мы ставімся да гэтага з усім разуменнем", - сказаў на заканчэнне Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"