МІНСК, 25 сту – Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка пракаменціраваў адмову БДІПЧ АБСЕ адправіць назіральнікаў на выбары прэзідэнта краіны і словы дырэктара гэтай структуры Марыі Тэлаліян, якая заявіла, што з-за адсутнасці прадстаўнікоў Бюро на выбарах гэты працэс застанецца без "незалежнай ацэнкі", перадае Sputnik.
"Гэта, ведаеце, быў такі мульцік у 80-я гады, калі Алімпіяда была ў Маскве. Мульцік быў "Усё за, а Баба Яга супраць". Гэтыя людзі, якія адтуль, з-за некалькі тысяч кіламетраў, кажуць, што выбары, якія яшчэ не прайшлі, яны несапраўдныя", - з іроніяй адзначыў Карпенка на брыфінгу ў суботу.
У прыватнасці, ён згадаў заяву дырэктара БДІПЧ АБСЕ Марыі Тэлаліян аб тым, што з-за адсутнасці назіральнікаў Бюро выбары ў Беларусі застануцца без "незалежнай ацэнкі".
Пры гэтым Ігар Карпенка выказаў здзіўленне тым, хто надзяліў БДІПЧ АБСЕ паўнамоцтвамі "галоўнай структуры" па ацэнцы выбарчага працэсу.
Як паведамлялася, 9 студзеня БДІПЧ АБСЕ выказала шкадаванне, што не зможа назіраць за выбарамі ў Беларусі, бо Мінск не запрасіў прадстаўнікоў гэтай структуры.
Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка на гэта заявіў, што БДІПЧ АБСЕ не вяло перагавораў з Цэнтрвыбаркамам наконт гэтага, і запрашэннем міжнародных арганізацый традыцыйна займаецца МЗС.
Пазней у беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што Мінск накіраваў запрашэнне ў Бюро.
Пасля гэтага прадстаўнікі БДІПС АБСЕ напісалі ў сацсетцы Х, што запрашэнне паступіла ўсяго за 10 дзён да выбараў, што "перашкаджае доступу" місіі да ключавых этапаў электаральнай кампаніі і робіць немагчымым паўнавартаснае назіранне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"