МІНСК, 15 кра – Sputnik. Саюзная "аўтаграмадзянка" стане даступная для расіян і беларусаў з 23 красавіка, усе тэхнічныя пытанні вырашаны, паведаміў старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і рэгламенце, дэпутат Дзярждумы РФ Віктар Пінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Так, з 23 красавіка мы запускаем дадатковую сістэму страхавання – гэта будзе дагавор страхавання Саюзнай дзяржавы. Ён накіраваны перш за ўсё на тое, каб грамадзянам нашых краін было зручна падарожнічаць. Асабліва гэта датычыцца тых, хто часта ездзіць у Беларусь або ў Расію на асабістым транспарце, ім гэта будзе выгадна і зручна", - расказаў ён пасля пасяджэння камісіі ў Мінску.
Парламентарый нагадаў, што работа над укараненнем саюзнага аўтаполіса ішла чатыры гады, і зараз усё гатова для паўнацэннага запуску сістэмы.
Адносна тарыфаў Пінскі ўдакладніў, што гэты від аўтастрахавання будзе ў цэлым больш выгадны, чым тая ж "Сіняя карта".
"Гэта не абавязковы від страхавання, гэта дадатковая опцыя для таго, каб чалавек мог выбіраць, што яму выгадна. Або ён ездзіць адзін-два разы на год у Беларусь і купляе "сінюю карту", або заключае дагавор (пагранічнага - Sputnik) страхавання на кароткатэрміновы перыяд, або ён заключае дагавор Саюзнай дзяржавы, калі ён часта ездзіць і перасякае мяжу – яму гэта будзе больш выгадна", - канстатаваў дэпутат.
Ён таксама адзначыў, што сам асабіста плануе заключаць саюзнае АСАГА, таму што часта ездзіць у Беларусь на ўласным аўтамабілі.
Намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і рэгламенце Сяргей Сівец дадаў, што аб’яднаная страхоўка будзе зручная не толькі ў турыстычных мэтах, але і для сямей, якія часта ездзяць адзін да аднаго ў госці, а таксама для перавозчыкаў.
"Саюзная страхоўка стане сур’ёзнай падмогай і эканоміяй грашовых сродкаў для такіх грамадзян у плане перамяшчэння на асабістым аўтатранспарце", - сказаў на заканчэнне ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"