Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Карлас Алас Ферэр: зборная Расіі пакарала беларусаў за простыя памылкі

Як і год таму, расійская футбольная дружына забіла ў вароты зборнай Беларусі чатыры мячы, "белыя крылы" змаглі адквітаць толькі адзін гол.
Sputnik
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Карлас Алас Ферэр пракаменціраваў паражэнне сваіх падапечных у таварыскім матчы супраць зборнай Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паядынак, які адбыўся ў Мінску на новай 33-тысячнай арэне – Нацыянальным футбольным стадыёне – завяршыўся пераканаўчай перамогай расіян з лікам 4:1, рэванш не атрымаўся. Год таму беларусы таксама ўступілі камандзе з краіны-саюзніцы – 0:4.
"Скажу, што гэтая гульня адрозніваецца істотна ад той, якая была год таму. Мая каманда гуляла значна лепш, у нас былі моманты. Але проста так склалася, што дапусцілі памылкі, якімі супернік скарыстаўся. У іх высакакласныя футбалісты, маладыя таленты, якія пакаралі нас за простыя памылкі", - заявіў Карлас Алас Ферэр на прэс-канферэнцыі па выніках матча.
Паводле яго слоў, гэта футбол, беларускай зборнай застаецца толькі прыняць вынік і рухацца далей.
Пры гэтым іспанскі спецыяліст не пагадзіўся з меркаваннем, што ў беларусаў "прысутнічае комплекс" у гульні супраць зборнай Расіі.
"Вынік першага тайма не адлюстроўваў тое, што адбывалася на полі, на маю думку. Занадта лёгка мы далі забіць гэтыя тры галы (у першым тайме - Sputnik). Але я ўсё роўна веру ў сваіх футбалістаў і не згодзен з тым, што ў нас ёсць нейкі комплекс", - падкрэсліў ён.

Вучымся ў лепшых

Карлас Алас Ферэр адзначыў, што такія гульні дзеляцца на два тыпы: "часам ты выйграеш, а часам ты проста вучышся, чэрпаеш інфармацыю".
"...мы, атрымліваецца, вучыліся. Я вельмі шмат атрымаў інфармацыі, гэта была гульня з моцным сапернікам. Але яшчэ раз магу паўтарыць: мая каманда дзейнічала добра, яна добра сапернічала з апанентам. Я атрымаў вялікі аб’ём інфармацыі, які буду выкарыстоўваць у падрыхтоўцы зборнай да адбору на Чэмпіянат свету", - сказаў на заканчэнне рулявой беларускай нацкаманды.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Карпін ацаніў шансы зборнай Беларусі на ЧС-2026