Фота

Эфектны салют упрыгожыў неба Мінска ў Дзень Незалежнасці – фота

Кульмінацыяй галоўнага дзяржаўнага свята, якое краіна адзначыла 3 ліпеня, па традыцыі стаў феерверк.
Sputnik
Салют расфарбаваў неба над Мінскам адразу пасля завяршэння патрыятычнага флэшмобу "Праспяваем гімн разам". Акцыя аб’яднала тысячы мінчан і гасцей сталіцы, якія назіралі за яркімі залпамі ў Парку Перамогі і іншых месцах.
Сёлета феерверк на 3 ліпеня арганізавалі ў шасці кропках – на набярэжнай у мікрараёне Дразды, каля Нацыянальнай бібліятэкі, у парку імя Уга Чавеса, у парку імя Міхаіла Паўлава, у Парку Перамогі і каля "Чыжоўка-Арэны".
Па ўсёй Беларусі сёння прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці. У розных гарадах рэспублікі адбыліся цырымоніі ўскладання кветак, святочныя шэсці, ваенныя рэканструкцыі і канцэрты. Sputnik пісаў, як адзначылі Дзень Незалежнасці і ў Гомелі, Гродне, Віцебску і Мінску.
1 / 11
2 / 11
3 / 11
4 / 11
5 / 11
6 / 11
7 / 11
8 / 11
9 / 11
10 / 11
11 / 11
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"