МІНСК, 28 жні – Sputnik. Праваслаўны свет адзначае адно з галоўных свят рэлігійнага календара – Успенне Прасвятой Багародзіцы. Гэта дзень заканчэння зямнога жыцця Багародзіцы і пераход у нябеснае.
У гэты дзень у храмах праходзіць урачыстае богаслужэнне, а таксама здзяйсняецца хрэсны ход з вынасам плашчаніцы, якой было пакрыта цела Багародзіцы. У храмах шмат кветак, а свяшчэннікі апрануты ў блакітныя адзенні – гэты колер адпавядае Багародзічнаму святу.
Асаблівасцю Боскай літургіі 28 жніўня з’яўляецца тое, што ў храмах здзяйсняюць чын пахавання плашчаніцы Прасвятой Багародзіцы і ўспамінаюць падзеі, звязаныя з пахаваннем цела Божай маці, калі апосталы пахавалі цела Багародзіцы ў пячоры ў Гефсіманіі.
Прачыстая лічыцца апошнім з галоўных, двунадзясятых свят царкоўнага календара – новы царкоўны год пачнецца 14 верасня, а наступнае вялікае Багародзічнае свята будзе 14 кастрычніка (Пакровы Прасвятой Багародзіцы).
Паводле царкоўнага падання, Прасвятая Багародзіца пражыла зямным жыццём яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў пасля Уваскрэсення Хрыстовага. Яна памерла ў Іерусаліме, але праз тры дні пасля яе смерці вучні Хрыстовы не знайшлі Дзеву Марыю ў пячоры, дзе яна была пахавана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"