МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Спецыялісты з Расіі дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў мінскім Доме Масквы, паведаміў журналістам яго дырэктар Уладзімір Стручкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Вельмі вялікі ўклад у мадэрнізацыю гэтай пляцоўкі ўклалі спецыялісты тэатра "Мастерская Петра Фоменко". Дзякуючы ім мы сёння правільна паставілі святло, правільны гук", - сказаў ён.
Стручкоў выказаў надзею, што гэтая сцэна стане адной з найлепшых камерных пляцовак у беларускай сталіцы.
Дырэктар дадаў, што перагаворы аб гастролях тэатра ў Мінску пачаліся ў студзені, і было даволі цяжка знайсці час у раскладзе "Мастерской", але ўсё атрымалася.
Стручкоў адзначыў, што цяжка прагназіраваць, якія яшчэ расійскія калектывы можна чакаць у Доме Масквы ў найбліжэйшай будучыні, і ўсё ж дасягнута дамоўленасць аб тым, што да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, 2 красавіка наступнага года, у беларускую сталіцу прыедзе тэатр з Севастопаля.
Спектакль аб Маякоўскім
Маскоўскі тэатр "Мастерская Петра Фоменко" прывёз у мінскі Дом Масквы спектакль "Маяковский. Послушайте". Гэта камерная пастаноўка рэжысёра Фёдара Малышава, у якой паказваюцца адразу тры вобраза паэта. Па словах рэжысёра, у нейкім сэнсе многія творчыя людзі пазнаюць у гэтай пастаноўцы сябе.
"Не ў сэнсе таго, што яны параўноўваюць сябе з геніяльнасцю Маякоўскага, а ў сэнсе, што любы творчы чалавек сутыкаецца з нейкай жанчынай, якая яго неяк мяняе… У біяграфіі любога мастака ёсць спробы нейкай рэвалюцыі ўнутранай, пошук нейкай новай мовы", - адзначыў Малышаў.
Што яшчэ прыгатавалі гледачу
Акрамя спектакля пра Маякоўскага, маскоўскі тэатр прывёз у Мінск пастаноўку Пятра Фаменкі "Волки и овцы" паводле п’есы Аляксандра Астроўскага. Гэтаму спектаклю ўжо больш за 30 гадоў. У афішы ёсць і спектаклі "Последние свидания" і "Мой Брель".
Задзейнічана не толькі пляцоўка Дома Масквы, але і сцэна Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Гастролі пачаліся 12 лістапада і працягнуцца да 22 лістапада. Пры гэтым у праграме не толькі спектаклі, але і лекцыі на тэму "Падарожжа ў тэатральную гісторыю", якія адбудуцца ў Доме Масквы 15 і 16 лістапада.
"Для нас вялікая радасць апынуцца чарговы раз у Мінску. Мы тут ужо ігралі шмат гадоў таму", - адзначыў дырэктар тэатра Андрэй Вараб’ёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"