МІНСК, 4 сне – Sputnik. Праца саюзнага турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пачнецца да канца 2026 года, паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Такі цэнтр будзе створаны ў Смаленску і гэта дасць магчымасць зрабіць добрую арганізацыю, якая будзе каардынаваць нашу маркетынгавую сумесную палітыку, прасоўванне рэгіянальных турыстычных прадуктаў, стварэнне турыстычных зон, развіццё тэрыторыі, прыцягненне інвестыцый", - растлумачыў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, для Беларусі і Расіі ў турызме адзін з важных напрамкаў – развіццё трансгранічных маршрутаў.
"Мы ствараем адзінае палажэнне, адзіны экспертны савет. Будзе створаны так званы рэестр або спісак турыстычных маршрутаў. І ўсё гэта будзе развівацца з прыцягненнем інвестыцый і будзе больш даступна і зразумела для нашых спажыўцоў, для нашых простых турыстаў, не толькі дзвюх краін, але і іншых краін, якія будуць наведваць Саюзную дзяржаву", - паведаміў Андрэйчык.
Акрамя Смаленска, аналагічны турцэнтр плануюць стварыць і ў Беларусі, але пакуль не выбраны горад для яго размяшчэння.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"