https://bel.sputnik.by/20170525/dapamozhnik-dazvolic-belarusam-zrabic-pershy-krok-u-poshuku-prodkau-1028953971.html
"Дапаможнік" дазволіць беларусам зрабіць першы крок у пошуку продкаў
"Дапаможнік" дазволіць беларусам зрабіць першы крок у пошуку продкаў
Sputnik Беларусь
Электронны рэсурс "Дапаможнік" прызваны дапамагчы беларусам, якія жадаюць зрабіць генеалагічнае дрэва сваёй сям’і. 25.05.2017, Sputnik Беларусь
2017-05-25T13:25+0300
2017-05-25T13:25+0300
2017-05-25T17:13+0300
аналітыка
навіны
беларусь
вячаслаў насевіч
беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі
it-тэхналогіі
гісторыя
генеалогія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102895/31/1028953134_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_e8c08a67847016b10afcfda3fc6c0178.png
МІНСК, 25 мая — Sputnik. У беларускім сегменце інтэрнэта запрацаваў электронны рэсурс "Дапаможнік", разлічаны на тых, хто збіраецца распачаць пошук продкаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.Распрацоўшчыкам унікальнага для нашай краіны праекту з'яўляецца Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі. Карэспандэнт Sputnik разбіраўся, як працуе "Дапаможнік", з дырэктарам БелНДЦЭД Вячаславам Насевічам.Пошукавая сістэма ўтрымлівае тры раздзелы — "Паселішчы" (беларуская мова), "Паселішчы" (руская мова) и "Прозвішчы". Усяго ў сістэму ўнесена амаль 50 тысяч населеных пунктаў і больш за 300 тысяч прозвішчаў.Вячаслаў Насевіч адзначыў, што распрацоўкай "Дапаможніка" ўстанова займалася самастойна цягам апошняга года, а дадзеныя, якія былі ўнесены ў базу, збіраліся напрацягу 18 гадоў сумеснай працы з нацыянальным архівам.Пошук па рэсурсе ажыцяўляецца вельмі проста. Калі карыстальнік жадае ўзнавіць генеалагічнае дрэва сваёй сям'і, але, напрыклад, даўно жыве ў Мінску і не ведае, адкуль паходзяць яго продкі, можна скарыстацца пошукам па прозвішчы.Раздзел "Прозвішчы" дапамагае знайсці прозвішчы людзей і населеныя пункты, дзе жылі іх носьбіты. Біяграфій і нават дат жыцця і смерці людзей карыстальнікі ня знойдуць. Сістэма адлюстроўвае только прозвішчы і населеныя пункты.Затым у раздзеле "Паселішчы" трэба набраць для пошуку патрэбны населены пункт. Рэсурс выдасць падрабязную інфармацыю пра тое, да якога павету, прыходу і губерніі адносіўся населены пункт. Гэта якраз тая інфармацыя, што патрэбна для афармлення генеалагічнага запыту.Па словах Вячаслава Насевіча, гэта першы крок у пошуку продкаў, а больш дакладную інфармацыю трэба шукаць ужо ў Нацыянальным архіве."Дапаможнік" з'ўяляецца цалкам беларускамоўным рэсурсам, бо для яго выкарыстоўвалася інфармацыя з выданняў кніг "Памяць". Для пошуку населеных пунктаў выкарыстоўваліся дарэвалюцыйныя і савецкія даведнікі, а потым яны лакалізаваліся на сучасных картах.Шукайце інфармацыю пра сваіх продкаў тут.
https://bel.sputnik.by/20170217/yak-davedacca-pra-shlyahetnae-pahodzhanne-u-minsku-1027506362.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102895/31/1028953134_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_fe41b60a64e188e392500a008cd844de.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аналітыка, навіны , беларусь, вячаслаў насевіч, беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, it-тэхналогіі, гісторыя, генеалогія
аналітыка, навіны , беларусь, вячаслаў насевіч, беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, it-тэхналогіі, гісторыя, генеалогія
"Дапаможнік" дазволіць беларусам зрабіць першы крок у пошуку продкаў
13:25 25.05.2017 (абноўлена: 17:13 25.05.2017) Электронны рэсурс "Дапаможнік" прызваны дапамагчы беларусам, якія жадаюць зрабіць генеалагічнае дрэва сваёй сям’і.
МІНСК, 25 мая — Sputnik. У беларускім сегменце інтэрнэта запрацаваў электронны рэсурс "Дапаможнік", разлічаны на тых, хто збіраецца распачаць пошук продкаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Распрацоўшчыкам унікальнага для нашай краіны праекту з'яўляецца Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі. Карэспандэнт Sputnik разбіраўся, як працуе "Дапаможнік", з дырэктарам БелНДЦЭД Вячаславам Насевічам.
Пошукавая сістэма ўтрымлівае тры раздзелы — "Паселішчы" (беларуская мова), "Паселішчы" (руская мова) и "Прозвішчы". Усяго ў сістэму ўнесена амаль 50 тысяч населеных пунктаў і больш за 300 тысяч прозвішчаў.
Вячаслаў Насевіч адзначыў, што распрацоўкай "Дапаможніка" ўстанова займалася самастойна цягам апошняга года, а дадзеныя, якія былі ўнесены ў базу, збіраліся напрацягу 18 гадоў сумеснай працы з нацыянальным архівам.
Пошук па рэсурсе ажыцяўляецца вельмі проста. Калі карыстальнік жадае ўзнавіць генеалагічнае дрэва сваёй сям'і, але, напрыклад, даўно жыве ў Мінску і не ведае, адкуль паходзяць яго продкі, можна скарыстацца пошукам па прозвішчы.
Раздзел "Прозвішчы" дапамагае знайсці прозвішчы людзей і населеныя пункты, дзе жылі іх носьбіты. Біяграфій і нават дат жыцця і смерці людзей карыстальнікі ня знойдуць. Сістэма адлюстроўвае только прозвішчы і населеныя пункты.
Затым у раздзеле "Паселішчы" трэба набраць для пошуку патрэбны населены пункт. Рэсурс выдасць падрабязную інфармацыю пра тое, да якога павету, прыходу і губерніі адносіўся населены пункт. Гэта якраз тая інфармацыя, што патрэбна для афармлення генеалагічнага запыту.
Па словах Вячаслава Насевіча, гэта першы крок у пошуку продкаў, а больш дакладную інфармацыю трэба шукаць ужо ў Нацыянальным архіве.
"Дапаможнік" з'ўяляецца цалкам беларускамоўным рэсурсам, бо для яго выкарыстоўвалася інфармацыя з выданняў кніг "Памяць". Для пошуку населеных пунктаў выкарыстоўваліся дарэвалюцыйныя і савецкія даведнікі, а потым яны лакалізаваліся на сучасных картах.
Шукайце інфармацыю пра сваіх продкаў
тут.