14:15 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Аналітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Вучым беларускую мову (58)
31961

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" змяшчае 75 тысяч слоў, зафіксаваных у літаратурных помніках XIV-XVIII стагоддзяў.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. У Нацыянальнай акадэміі навук прэзентавалі "Гістарычны слоўнік беларускай мовы" ў 37 выпусках, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Дадзены гістарычны слоўнік не толькі не мае аналагаў у Беларусі, але не мае аналагаў і сярод суседніх краін. Слоўнік ствараўся напрацягу 60 гадоў", — распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пры Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў.

Слоўнік як люстэрка 500-гадовай гісторыі мовы

Ідэя стварэння гістарычнага слоўніка ўзнікла ў 1927 годзе, і можна падлічыць, што пройдзены шлях даўжынёю ў 90 гадоў.

Па словах дырэктара Інстытута мовазнаўства, унікальнасць "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" заключаецца ў тым, што ён змяшчае 75 тысяч слоў, зафіксаваных у помніках XIV-XVIII стагоддзяў. Фактычна слоўнік адлюстроўвае гісторыю беларусаў напрацягу 500 гадоў.

За аснову былі ўзяты не толькі друкаваныя, але і рукапісныя помнікі. Многія з арыгіналаў не захоўваюцца ў Беларусі, а знаходзяцца ў іншых краінах і гарадах: Львове, Кіеве, Санкт-Пецярбурзе, Варшаве, Вільнюсе і многіх іншых.

"Залаты век" беларускай гісторыі і мовы

У адным выданні сабрана ўнікальная гісторыка-культурная спадчына Беларусі, разрозненная па часе і па месцы.

"Базай слоўніка сталі такія крыніцы, як Статуты, хранографы, летапісы, дзелавыя, навуковыя, рэлігійныя і мемуарныя помнікі. Гэта ўсё, што стварылі беларусы ў тую пару, якая называецца "залатым векам" беларускай гісторыі і мовы. Гэта тая пара, калі беларускія землі з'яўляліся цэнтрам магутнейшай еўрапейскай дзяржавы, а старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы", — патлумачыў мовазнаўца.

Гістарычны слоўнік выдаваўся напрацягу 60 год
© Sputnik Станіслаў Андросік
Гістарычны слоўнік выдаваўся напрацягу 60 год

Нацыянальны здабытак

Надзвычай вялікім з'яўляецца практычны сэнс выдання "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы". Слоўнік мае вялікую навуковую вартасць для даследчыкаў мовазнаўства, паколькі ён адкрывае новые магчымасці для даследвання лексікалогіі, старажытнай фанэтыкі, словаўтварэня. Асабліва важна гэта ў даследванні міжмоўных, міжэтнічных і міжкультурных кантактаў.

Слоўнік ужо мае шырокае выкарастыннае гісторыкамі, паколькі ён адлюстроўвае сацыяліна-эканамічную гісторыю гэтага перыяду. Таксама ён выкарыстоўваецца культуролагамі, бо адлюстроўвае духоўную культуру таго часу.

Раней за суседзяў

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" мае вялікае агульнадзяржаўнае значэнне. Існуе думка, што нацыя самасцвярджаецца за перакладам Бібліі на нацыянальную мову, і калі ёсць яшчэ гістарычны слоўнік", — дадаў Ігар Капылоў.

Слоўнікі нацыянальных моў ёсць у многіх народаў. Беларусы апярэдзілі суседзяў, бо ва Украіне і Расіі праца над аналагічнымі слоўнікамі яшчэ не завершана.

Сучасная мова — пераемніца старабеларускай

"Многія годы падымалася пытанне адносна пераемнасці паміж старабеларускай і сучаснай літаратурнай мовай. Існуе думка, што сучасная мова заснавана на базе народных гаворак і дыялектаў, а старабеларуская мова іншая", — сказаў дырэктар інстытута.

Пры гэтым ён канстатаваў, што слоўнік даказвае пераемнасць паміж старабеларускай і сучаснай літаратурнай беларускай мовай. Гэта пераемнасць існуе ў вуснай форме.

Інстытут мовазнаўства плануе правесці алічбоўку слоўніка, каб шырокія слаі грамадства і навукоўцаў маглі карыстацца ўнікальным выданнем.

Тэмы:
Вучым беларускую мову (58)

По теме

Статут 1588 года кадыфікаваў беларускую мову і традыцыі
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская
Тэги:
старабеларуская мова, Слоўнікі, гісторыя, Беларуская мова, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Ігар Капылоў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы