09:18 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Купальскае кола-2015

"Купальскае кола" прайшло ў "Дудутках"

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Фестывальнае лета-2015 (27)
111890

Самае народнае беларускае свята адзначылі ў музеі старадаўніх рамёстваў у ноч з 20 на 21 чэрвеня выдатным рок-канцэртам і дэманстрацыяй старажытных абрадаў.

Юлія Хвошч, Sputnik

Купалле — старажытнае свята, якое дайшло да нас з паганскіх часоў, звязана з днём летняга сонцастаяння і традыцыйна адзначаецца ў самую кароткую ноч года, у момант, калі сілы прыроды дасягаюць найвышэйшага росквіту/

Са старажытных часоў менавіта на Купалле людзі аб'ядноўваліся ў супольнасці і калектывы. Гэта і вызначала адзін з накірункаў свята — яднанне. Таксама ў гэты дзень трэба было накіроўваць свае сілы на пошук або здабыццё партнёра — наканаванага.

У "Дудутках" адзначылі летні сонцаварот — фотастужка >>

Фестиваль Купальскае кола
© Sputnik/ Дмитрий Карлюк
фестываль "Купальскае кола"

Святкаванню Купалля ў старажытных славян адводзілася, як правіла, два дні — дзень напярэдадні сонцаварота (Купальніца) і самая кароткая ноч у годзе — на Купалу. Гэтыя два дні з'яўляліся свайго роду жаночым і мужчынскім часам — калі Купальніца сустракае Купалу.

У гэтую ноч у нашых продкаў пачыналася і Свята кахання. Лічылася, што ў гэты час адносіны паміж людзьмі праходзяць выпрабаванні на трываласць, а адзінокія могуць знайсці сваё шчасце.

Казалі, што нячыстая сіла ладзіла выпрабаванні ў Купальскую ноч для закаханых, але калі на Купальніцу быў праведзены абрад, то нічога дрэннага не здаралася, таму што Купалле — гэта Свята адданасці і шчырага кахання.

Гэтае свята і паспрабавалі аднавіць арганізатары "Купальскага кола" ў музейным комплексе "Дудуткі" 20-га і 21-га чэрвеня.

Культурная арганізацыя

Свежае паветра, спаборніцтвы і анімацыйныя пляцоўкі, выступленні этна-гуртоў перанеслі наведвальнікаў свята на шмат стагоддзяў таму. На мерапрыемстве было ўсё — старажытныя гульні і атракцыёны, дранікі і медавуха, сапраўдная музыка, карагоды і танцы, купальскія абрады на беразе Пцічы.

Сучаснае сплялося з мінулым, "Стары Ольса" з сярэднявечнай музыкай выступалі на адной сцэне з польскімі легендамі металу Vader. Тут кожны знайшоў сваё — хто вадзіў карагоды, хто слэміўся пад цяжкія рыфы. Але ўсіх аб'ядноўвала адно — павага да гісторыі і беларускай культуры.

Усё прайшло добра, без эксцэсаў. Вёў мерапрыемства знакаміты беларускі музыкант і шоу-мэн Аляксандр Памідораў.

Музычны марафон на Купальскім коле
© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Музычны марафон на "Купальскім коле"

У цэнтры пляцоўцы размесцілася сцэна, на якой музыканты пачалі граць з самай раніцы. У некалькіх дзесятках метраў ад сцэны ладзіліся атракцыёны, крыху далей размяшчаліся карчма і кулінарыя, якія прапанавалі гасцям стравы нацыянальнай беларускай кухні. Працавалі палаткі з сувенірамі, вырабамі беларускіх майстроў, адзеннем з беларускім арнаментам.

Удзень злева ад сцэны кожны ахвочы мог паўдзельнічаць у старадаўніх забавах — пастраляць з велізарнага лука ці гіганцкай рагаткі, паўдзельнічаць у майстар-класе па фехтаванні, наведаць манетны двор і старадаўнія атракцыёны.

Па тэрыторыі ўсёй пляцоўцы гулялі прыгажуні ў вянках і адзеннях старажытных часоў. Не адставалі ад іх і хлопцы. Складалася ўражанне, што ты раптоўна апынуўся ў старажытнай Беларусі. За тэрыторыяй пляцоўкі размесціўся намётавы гарадок для адпачываючых, якія прыехалі адразу на два дні фестываля.

"У плане арганізацыі ўсё праходзіць нармальна, драк ці іншых здарэнняў не заўважана, людзі паводзяць сябе спакойна. Намётавы лагер і пляцоўка пад нашай аховай будзе знаходзіцца да двух гадзін ночы, потым да 9 раніцы ў нас адпачынак", — распавёў карэспандэнту Sputnik адзін з прадстаўнікоў аховы мерапрыемства.

Вельмі ўразіла культура наведвальнікаў — смецця не было, асабліва п'яных таксама, на тэрыторыі фестываля амаль ніхто не паліў.

Музычны марафон

Музычная частка мерапрыемства атрымалася выдатнай. Яна распачылася выступам дуэта Agata у 10:30. Потым адзін за другім на сцэну выходзілі гурты розных музычных кірункаў, але творчасць кожнага з іх так ці інакш была з этна ці фолькавым напрамкам. "Мярэжа", "Млын сонца", Rokash, "Ягорава гара" — наведвальнікі не паспявалі патанчыць пад адзін гурт, як яго змяняў ужо наступны.

"Усё прайшло надзвычай добра. Гэта мой насамрэч адзін з самых любімых фэстаў, сёння сюды давязла сваю маці і маленькую дачку — Маю. І вельмі рада, што ім таксама тут вельмі падабаецца", — распавяла вакалістка Rokash Паліна Дулінец.

Дарэчы маленькіх наведвальнікаў з бацькамі было шмат — яны танчылі разам з дарослымі, кармілі птушак у вал'еры музея.

Маленкія наведвальнікі Купальскага кола
© Sputnik/
Маленкія наведвальнікі "Купальскага кола"

Вядоўцам двудзеннага музычнага марафона быў, як і мінулыя гады, знакаміты беларускі музыкант і спявак Аляксандр Памідораў. Ён распавёў карэспандэнту Sputnik пра сваё ўражанне ад мерапрыемтсва.

"У гэтым годзе адбылася прэм'ера "купальскага кола" ў фармаце оупэн-эір у Беларусі. На гэтым фестывалі мы мелі прыклады файных вяртанняў людзей, якія ў свой час кінулі музычную кар'еру, а потым вярнуліся, напрыклад, "Сонцаварот" і Gods Tower. Толькі што вы маглі бачыць выступленне аднаго з маладых, але з найлепшых цяжкіх беларускіх гуртоў Rise In Rage. Гэта сучасная музыка, якая выканана цалкам на сусветным узроўні", — сказаў Памідораў.  

"Купальскае кола", безумоўна, мае свой асабісты музычны кшталт. Тут прадстаўлены розныя музычныя плыні — folk, pagan-metal, нават нешта экстрымальнае — але ўсе гурты граюць з ухілам у "паган-накірунак", — дадаў вядоўца мерапрыемства.

Купальскае вогнішча

Галоўнае месца ў купальскіх абрадах і гульнях займае вогнішча. Са старажытных часоў да яго рыхтаваліся загадзя: збіралі з жытла ўвесь хлам, вывозілі яго на высокі бераг ракі ці возера і кідалі ў купальскі агонь. Лічылася, што разам з непатрэбным рэчамі ў ачышчальным вогнішчы згарала ўсё дрэннае.

У цэнтры вогнішча, на высокай жэрдцы, уздымалася драўлянае кола — сімвал сонца.

Музычны фестывальTuborg Greenfest у Санкт-Пецярбургу
© Sputnik/ Аляксей Данічаў

Пасля выступа апошняга гурта, на досвітку, раптоўна загучала старажытная дуда, забілі музыкі ў барабан, арганізатары падпалілі і паднялі ўверх чатыры паходні.

Усе, хто знаходзіўся на тэрыторыі фестываля, выстраіліся ў шэраг і рушылі за межы комплекса, да ракі Пціч.

Так пачалася самая цікавая і таямнічая частка мерапрыемства. Пад гукі старажытных інструментаў ахвочыя паўдзельнічаць у абрадах прайшлі праз вёску некалькі кіламетраў да ракі. На лузе запалілі купальскае вогнішча, сталі спяваць і вадзіць вялікія карагоды. Потым ладзіліся старадаўнія гульні, хлопцы скакалі праз агонь.

На заканчэнні гульняў моладзь пускала на ваду вяночкі, на якія задумвала будучыню свайго роду і лёсу.

Купальскае вогнішча на досвітку
© Sputnik/
Купальскае вогнішча на досвітку

Так беларусы сустрэлі летні сонцаварот.

А наперадзе наведвальнікаў фестываля чакаў другі дзень свята з гуртамі Exegutor, "Палац", ZNICH, DZIECIUKI, "Кашлаты вох" і іншымі.

Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Тэги:
Актыўны адпачынак, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Стыль жыцця і адпачынак, Гісторыя, Музыка, Купальскае кола, Мінскі раён, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы