08:05 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Мсціслаў-2015

Рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы пройдзе ў “Дудутках”

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
65640

Пра музычных хэдлайнераў, праграму мерапрыемства і арганізацыйныя моманты распавёў арганізатар фестывалю Аляксандр Рак.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Праграма вялікага двухдзённага фестывалю будзе падзелена на тэматычныя блокі- ваенна-гістарычны, канцэртны і анімацыйна-забаўляльны. Па словах арганізатараў, яна будзе мець больш маштабны характар, чым у папярэднія гады.

Акрамя галоўнай падзеі фестывалю — рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы — запланавана вялікая канцэртная праграма і відовішчныя рыцарскія спаборніцтвы.

Адной з адметнасцяў мерапрыемства стане тое, што яно цалкам будзе праходзіць на беларускай мове — два вядучых будуць весці канцэртную і гістарычную часткі праграмы.

Перадгісторыя

Асноўная мэта фестывалю — падняцце цікавасці да беларускай гісторыі — нарадзілася сем гадоў таму. Грунвальдская бітва адыграла вельмі важную ролю ў гісторыі краіны. У выніку адной з самых маштабных бітваў сярэднявечнага свету, цалкам змянілася расстаноўка сіл на сусветнай арэне — Беларусь (у тыя часы — Вялікае Княства Літоўскае) і Каралеўства Польскае выйшлі на дамінуючыя пазіцыі ў Еўропе. 15 ліпеня 1410 года аб'днаныя сілы Каралеўства польскага і Вялікага княства Літоўскага ўшчэнт разбілі галоўныя сілы Тэўтонскага ордэна, тым самым паклаўшы канец больш чым двухсотгадовай ваенным канфліктам і спыніўшы нямецкую агрэсію на шмат стагоддзяў наперад.

Картина Яна Матейко Грюнвальдская битва
карціна Яна мацейкі "грунвальдская бітва"

"У нашай краіне мы першыя, хто пачаў на сур'ёзным узроўні звяртаць увагу на гэтую падзею. Наша мэта — паказаць як адбывалася бітва насамрэч. Зразумела, што цікавей гэта пабачыць на ўласныя вочы, чым чытаць у кніжцы ці паслухаць на лекцыі па гісторыі. Тым больш зараз, калі нашыя суседзі спрабуюць змяняць гісторыю ў нейкі бок, педагагічны складнік мерапрыемства становіцца таксама вельмі важным",- распавялі арганізатары мерапрыемства.

"Мы спадзяемся, што акрамя відовішчнасці самаго фестывалю, людзі зацікавацца сапраўднай гісторыяй, зразумеюць яе і пачнуць шукаць інфармацыю пра тую ж Грунвальдскую бітву па прыездзе з мерапрыемства", — сказаў Рак.

Год ад года ўсё больш людзей цікавяцца гэтай гістарычнай падзеяй — Грунвальдская бітва была адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы і з'яўляецца адной з найважнейшых перамог у гісторыі Беларусі і Польшчы. Вялікі ўплыў аказала бітва і на фарміраванне нашай нацыі. Гісторыкі кажуць, што на бітву ішлі палачане, віцебчукі, гарадзенцы, а з бітвы — ліцвіны.

Сёлета адзначаецца 605 год са дня вырашальнага для Еўропы супрацьстаяння з тэўтонцамі.

Падзеі на рысталішчы

Галоўны блок фестывалю- ваенна-гістарычны. У яго ўваходзіць шэраг асобных мерапрыемстваў — спаборніцтвы рыцараў на мячах, сякерах, алебардах, турніры лучнікаў, бітва пяцёрак, бугурты, штурм замку. Але ўсе яны групуюцца вакол асноўнай падзеі — рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы.

"Рэканструкцыя самой Грунвальдскай бітвы — гэта асобная праграма, якая пачнецца каля 16.00. Бітва будзе прадстаўлена асобным блокам, які займае па працягласці гадзіну. Гледачы будуць назіраць, як адбываліся баявыя дзеянні ад пачатку і да канца бітвы. Усе іншыя блокі будуць ісці нон-стопам", — распавёў Рак.

Праграма распачнецца з прадстаўлення клубаў на адкрыцці фестывалю, адразу пасля чаго пачнецца турнір збраяносцаў, пасля пройдуць турніры рыцараў і алебардзістаў, потым — рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы. Адначасова на галоўнай пляцоўцы будуць праходзіць адборачныя турніры лучнікаў.

Рэканструкцыя гістарычнай падзеі будзе ўяўляць сабой тэатралізаваную пастаноўку. Падзеі бітвы будуць адлюстраваны максімальна рэалістычна. "Усе тыя манёўры, якія будуць адбывацца падчас рэканструкцыі бітвы, мелі месца ў рэчаіснасці ў 1410 годзе".

Арганізатары паведамілі, што сёлета ў рэканструкцыі будзе прымаць удзел артылерыя. "На вынікі Грунвальдскай бітвы артылерыя не моцна паўплывала, але яна там была і ў нас таксама будзе".

Адзіным адрозненнем ад гістарычных падзей будзе тое, што з-за абмежаванасці і недахопу тэрыторыі музейнага комплексу ў рэканструкцыі не будзе ўдзельнічаць конніцца і ўсе перасоўванні войскаў па пляцоўцы будуць пешымі.

Рыцарский поединок
© Sputnik/ Дмитрий Карлюк
рыцарскі турнір

На нядзелю таксама запланавана шэраг відовішчных рыцарскіх турніраў. Так, 26 ліпеня адбудзецца "бітва пяцёрак", падчас якой воіны падзяляюцца на дзве каманды па пяць чалавек. У адрозненні ад рыцарскіх турніраў, у гэтым відзе спаборніцтваў не дзейнічае "кодэкс правілаў". Тут дазволена ўсё — рукапашны бой, кідовыя тэхнікі, удары шчытом. "Бітва пяцёрак" цягнецца да таго моманту, пакуль на нагах не застанецца стаяць адзін воін з двух каманд. Тая каманда, у якой засталося больш чалавек, атрымлівае перамогу. Гэта адна з самых відовішчных частак мерапрыемства і не для слабанервовых.

"Пасля "бітвы пяцёрак" распачнецца паўфінал лучнікаў і адначасова з ім — конны турнір. Потым адбудзецца фінал турніра лучнікаў. На гэтым баявая частка мерапрыемства будзе скончана", — распавялі арганізатары.

Пір пасля бітвы

Канцэртны блок мерапрыемства развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі і ўжо выйшаў на ўзровень самастойнага фестывалю, які арганізатары назвалі "пір пасля бітвы".

Сёлета хэдлайнерамі фестывалю будуць гурты з трох краін — Беларусі, Расіі і Украіны. Беларусь прадстаўляе калектыў "Стары Ольса", расійскім хэдлайнерам выступіць гурт "Мельница", ад Украіны — Fram.

Акрамя заяўленых хэдлайнераў у фестывалі возьмуць удзел каля 15 іншых музычных гуртоў. Усе калектывы аб'яднаны адной тэматыкай — яны фолькавага ці каляфолькавага накірунку.

"Мы зрабілі так, каб фармат фестывалю адрозніваўся ад папярэдняга года. Калі летась фестываль характарызаваўся цяжкай музыкай, то сёлета мы зрабілі ўпор на фолк, на больш спакойную музыку, і таму хэдлайнерам у нас выступае расійскі гурт "Мельница",- распавёў Аляксандр Рак.

Упершыню на фестывалі будуць працаваць дзве сцэны. На першай мерапрыемствы пачнуцца ў суботу фактычна з моманту адкрыцця фестывалю і скончацца як раз перад выхадам хэдлайнераў на галоўную. Галоўная сцэна пачынае працаваць у 17:40 вечара.

беларускі неафолькавы гурт Rokash
© Фото: Rokash
гурт Rokash выступіць на грунвальдскім фэсце

"Музычаня частка займае не першае месца ў мерапрыемстве, але з'яўляецца адной з галоўных, таму тыя, хто жадае паслухаць беларускую музыку, ці музыку, якая тычыцца эпохі Сярэднявечча, зноўдуць шмат чаго цікавага ў "Дудутках",- падкрэслілі арганізатары.

Закрываць другі фестывальны дзень будзе беларускі гурт DZIECIUKI.

Арганізацыйныя моманты і забаўляльныя мерапрыемствы

Сёлета арганізатары змянілі час пачатку мерапрыемстваў на больш ранішні, каб зрабіць прагляд рэканструкцыі максімальна камфортным для гледачоў.

"Раней мерапрыемствы распачыналіся апоўдні, у самы сонцапёк. Усе змены, што мы рабілі ў арганізацыі сёлета, рабілі выключна для таго, каб палепшыць камфорт для гледачоў фестывалю", — сказаў Рак.

"У гэтым годзе плануем зрабіць трыбуны для гледачоў з сапраўднага сена, каб было спадручней назіраць за тым, што адбываецца на пляцоўцы", — распавялі арганізатары.

Акрамя канцэртнага і ваенна-гістарычнага блокаў у мерапрыемства ўваходзіць і анімацыйна-забаўляльны. "Гэта будуць разнастайныя кропкі, на якіх можна будзе навучыцца страляць з лука, арбалета, можна будзе паўдзельнічаць у разнайстайных майстар-класах па танцах".

Мсціслаў-2015
© Sputnik/ Юлія Хвошч
майстар-клас па сярэднявечных танцах

У забаўляльны блок уваходзіць і "горад майстроў", які размесціцца на тэрыторыі музейнага комплекса. Па словах арганізатараў, сёлета яны адмовіліся ад палатак з "кітайскім таварам", працаваць будуць толькі кропкі з адмысловай тэматыкай.

На выходныя абяцаюць спякотнае надвор'е, таму на тэрыторыю фестывалю будуць праведзены калонкі з вадой. Аматары ўсходняй культуры змогуць адпачыць у сапраўднай кальяннай.

Усе мерапрыемствы першага дня скончацца ў дзве гадзіны ночы.

"Як паказала "Купальскае кола", ноччу людзі таксама знайшлі чым займацца. Лагер не спаў фактычна да самай раніцы — ладзілі кастры, спявалі песні.Па афіцыйнай часцы ў 2 гадзіны ночы мы скончым усе мерапрыемствы і зробім перапынак да раніцы наступнага дня",- распавёў Рак.

Арганізатары паведамілі, што пранесці на фестываль нешта з алкаголю звонку будзе немагчыма. На мерапрыемстве будзе працваць ахова і міліцыя. "Але ў "Дудутках" працуюць кропкі з харчаваннем, ёсць рэстараны і знакаміты дудутскі самагон",- дадалі яны.

Намётавы лагер для наведвальнікаў размесціцца за тэрыторыяй музейнага комплекса. Ён будзе ўяўляць сабой агароджаную тэрыторыю з аднім уваходам. Месца ў лагеры бясплатнае, аднак арганізатары ўвялі для гасцей "экалагічны збор" у памеры 25 тыс. рублёў, які дазволіць пакрыць выдаткі на ўборку тэрыторыі намётавага лагера ад смецця.

Падрабязную праграму мерапрыемства можна паглядзець на адмысловым сайце.

Тэги:
Культурнае развіццё, культура і мастацтва, Культура і адпачынак, Культура, Гістарычная рэканструкцыя, Гісторыя, Фестываль, Музыка, Актыўны адпачынак, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Грунвальдская бітва (1410), Мінская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы