16:44 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Зіма ў Мінску

Помнікі Манюшке і Дуніну-Марцінкевічу з’явяцца ў Мінску

© Flickr/ Minsk Planetarium
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Год культуры ў Беларусі (7)
3410

У Год культуры ў сталіцы пачнуць рамонт двух найстарэйшых кінатэатраў – “Перамога” і “Масква”.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Мінскія гарадскія ўлады прынялі рашэнне ўсталяваць у цэнтры Мінска помнікі кампазітару Станіславу Манюшке і пісьменніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

"Помнікі гэтым двум вядомым дзеячам культуры плануецца ўсталяваць на тэрыторыі Верхняга горада", — паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветніцкай працы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, плануецца, што помнікі будуць устаноўлены ў бягучым годзе.

Ён таксама распавёў, што ў 2016 годзе, які аб'яўлены Годам культуры, запланавана рэканструкцыя з рэстаўрацыяй кінатэатра "Перамога". Таксама сёлета распачнуцца работы па рэканструкцыі з капітальным рамонтам кінатэатра "Масква".

Акрамя гэтага, у 2016 годзе пачнуцца праектныя работы па рэканструкцыі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Тэмы:
Год культуры ў Беларусі (7)
Тэги:
Гісторыя, Культура, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы