11:18 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Кадр з серыялу Тэорыя вялікага выбуху

Студыі плануюць зняць асобны серыял пра Шэлдана Купера

© Photo: CBS (2007-2019)
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Спін-оф "Тэорыі вялікага выбуху" будзе прысвечаны гісторыі маладога персанажа ў выкананні Джыма Парсанса.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Тэлевізійныя кампаніі плануюць зняць асобны серыял пра маладога доктара Шэлдана Купера, паведаміў амерыканскі часопіс Variety.

Шэлдан Купер — галоўны герой папулярнага тэлесерыяла "Тэорыя вялікага выбуху". Персанаж палюбіўся гледачам незвычайным характарам, а за выкананне яго ролі акцёр Джым Парсанс атрымаў мноства прэмій.

Цяпер кампаніі Warner Bros. TV і CBS плануюць зняць серыял пра маладога Купера. У дадзены момант тэлесерыял знаходзіцца на пачатковай стадыі распрацоўкі, а адным з прадзюсараў выступіць сам выканаўца ролі Парсанс.

ТБ-студыі пакуль не распавядаюць аб магчымым сюжэце спін-офу "Тэорыі вялікага выбуху". У той жа час працягваецца паказ дзясятага сезону самога тэлесерыяла. Магчыма, ён будзе працягнуты і на наступны год, а акцёры з серыяла прызнаныя самымі высокааплатнымі на тэлебачанні — за кожную серыю яны атрымліваюць па мільёне долараў.

На экраны "Тэорыя вялікага выбуху" выходзіць з восені 2007 года, за гэты час серыял стаў не толькі самым папулярным на тэлебачанні, але і лідэрам па колькасці пірацкіх запамповак і онлайн-праглядаў у інтэрнэце.

Тэги:
серыялы, Шэлдан Купер, Тэорыя вялікага выбуху

Галоўныя тэмы