00:09 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Другое месца па касавых зборах займаюць "Фантастычныя жывёліны", хоць іх за тыдзень і паглядзелі амаль у два разы больш чалавек, чым новую працу Disney.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Мультфільм "Маана" стаў лідэрам кінапракату па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

"Маана" выйшла на экраны беларускіх кінатэатраў 1 снежня, за першыя дні пракату ў Мінску мультфільм паглядзелі 13,5 тысяч чалавек, якія прынеслі карціне 70,9 тысячы рублёў.

На другім месцы па выніках мінулага тыдня — "Фантастычныя жывёліны і дзе яны жывуць": казку ад Джаан Роўлінг паглядзелі 25,4 тысячы чалавек, якія прынеслі карціне 65,8 тысячы рублёў. Захоўвае пакуль фэнтэзі лідэрства і ў сусветным пракаце: агульныя зборы "Фантастычных жывёлін" ужо перавысілі адзнаку ў 600 мільёнаў долараў.

Другое месца ў айчынным пракаце заняў "Іншы свет: войны крыві" (18,5 тысяч рублёў), трэцяе — у "28 панфилаўцаў" (18 тысяч). Замыкае топ-5 мінскага пракату драма "Землятрус", якая зарабіла толькі каля 15 тысяч рублёў.

Тэги:
"Кінавідэапракат", Беларусь

Галоўныя тэмы