09:11 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Калекцыя срэбных манет

Археалагічнымі артэфактамі забаранілі гандляваць у Беларусі

© Sputnik/ Антон Денисов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2130

Зарэгістраваную калекцыю артэфактаў можна прадаваць, але пры гэтым будзе неабходна перадаць у археалагічныя камісіі звесткі аб тым, хто яе набыў і дзе яна зараз знаходзіцца.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. "Чорныя капальнікі" і нелегальны продаж археалагічных артэфактаў доўгі час былі галаўным болем беларускіх навукоўцаў, чаму сітуацыя ў хуткім часе зменіцца, спецыяльна для Sputnik патлумачыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

— Што можа стаць засцярогай ад "чорных капальнікаў"?

— На сённяшні дзень гэта ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні аховы археалагічных аб'ектаў і археалагічных артэфактаў", што ўступіў у сілу ў 2016 годзе. Дадзены указ даў неабходныя прававыя падставы для барацьбы з гэтай з'явай.

— Што чакае "чорных капальнікаў" і гандляроў артэфактамі?

— Калі нехта будзе затрыманы з металашукальнікам ці геарадарам, то ён атрымае штраф, а абсталяванне будзе канфіскавана.

Са студзеня 2017 года забаронены абарот археалагічных артэфактаў, гандляваць імі таксама нельга, за выключэннем тых знаходак, што былі зарэгістраваны ў археалагічных камісіях да 2017 года.

Апісаную калекцыю можна прадаваць, але пры гэтым будзе неабходна перадаць у камісіі звесткі аб тым, хто яе набыў і дзе яна зараз знаходзіцца.

Тэги:
Археалогія, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Вячаслаў Даніловіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы