22:13 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3340

На краўдфандынгавай платформе ідзе збор сродкаў на выданне кнігі "Мазаіка жыцця", якая ўтрымлівае незвычаныя гісторыі з жыцця знакамітых беларусаў.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Пісьменнік Аляксандр Тамковіч распачаў збор сродкаў на выданне кнігі "Мазаіка жыцця", якая будзе складацца з прыблізна 40 арыгінальных гісторый і 200 унікальных фотаздымкаў з сямейных альбомаў.

Па словах аўтара, праект, які складаецца з біяграфічных нарысаў выключна пра людзей творчасці, цалкам арыгінальны. Сярод герояў музыканты і спевакі Іван Кірчук, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Ігар Варашкевіч, Кася і Алесь Камоцкія, паэт Андрэй Хадановіч, культавы для моладзі пісьменнік Віктар Марціновіч, незвычайны скульптар Генік Лойка, надзеі айчыннага кіно — Андрэй Курэйчык і Андрэй Кудзіненка, культуролагі Сяргей Харэўскі і Юлія Чарняўская.

Аляксандр Тамковіч распавёў, што "людзі гаварылі са мной на той мове, на якой яны размаўляюць у звычайным жыцці. І я вельмі рады, што ў дадзеным выпадку яна ў большасці сваёй менавіта беларуская, хоць многія адказвалі і на рускай мове".

Па яго словах, пры падборы герояў "галоўным быў уклад канкрэтнай асобы ў беларускую культуру і, вядома ж, прыемная для ўсіх журналістаў камунікабельнасць суразмоўцаў".

"Вядомыя людзі распавядалі мне рэчы, якіх нельга знайсці ў афіцыйных энцыклапедыях. Напрыклад, спявак Зміцер Вайцюшкевіч узгадаў, як упершыню паспрабаваў алкаголь, а ў "ліхія дзевяностыя" спрабаваў гандляваць на Камароўскім рынку і патрапіў за гэта ў міліцыю, як спяваў у падземных пераходах Мінска", — падзяліўся падрабязнасцямі аўтар праекту.

Падтрымаць унікальны біяграфічны праект на 350 старонак, у які ўвойдуць каля 200 фота з сямейных альбомаў, а таксама азнаёміцца з умовамі яго стварэння можна тут.

По теме

Дарослыя набываюць менш кніг для сябе і больш для дзяцей
Тэги:
кніга, Кнігавыданне, кнігавыдавецтва, краўдфандынг, Жыццё знакамітых людзей, Беларусь

Галоўныя тэмы