10:17 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4120

Аповесць "Гімназія №13" займае знакавае месца ў дзіцячай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя на постсавецкай прасторы.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Выдавецтва "Янушкевіч" рыхтуе да выхаду беларускае выданне аповесці "Гімназія №13", якую напісалі нашы землякі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак.

Як распавялі ў выдавецтве, кніга перакладзена на беларускую мову вядомай пісьменніцай Раісай Баравіковай.

Згодна сюжэту аповесці, некалькі гімназістаў трапляюць у вельмі незвычайную сітуацыю. Іх гімназія зачараваная — час тут спыніўся, а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Прыходзіцца добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў нармальны свет, да звыклых рэчаў. Падлеткам з 7-га класа трэба наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца "кабінетнымі"), угаварыць ката Ваську даць неабходныя інструкцыі як дзейнічаць, збіраць нязвыклыя артэфакты, але самае галоўнае — вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў.

"Неверагодныя падзеі адбываюцца ў Мінску, у рэальнай гімназіі №13. А сам твор прасякнуты беларускім фальклорам, гэта самы сапраўдны шляхаводнік па нашай старажытнай міфалогіі", — падкрэсліваюць кнігавыдаўцы.

Зараз на краўдфандынгавай платформе абвешчаны збор сродкаў на фінансаванне праекта па выданню аповесці "Гімназія №13". Падрабязна азнаёміцца з гісторыяй праекта і падтрымаць яго можна тут.

По теме

Дарослыя набываюць менш кніг для сябе і больш для дзяцей
Тэги:
Кнігі, Кнігавыданне, краўдфандынг, Дзіцячая літаратура, Беларусь

Галоўныя тэмы