09:10 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Работы Рэмбрандта прыбылі ў Мінск

Работы Рэмбрандта прыбылі ў Мінск

© Photo: Таможня "Минск-2"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6530

Калекцыя ўваходзіць у склад аднаго з найбуйнейшых збораў графікі ў Еўропе. Выстава пройдзе з 5 мая па 3 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. У Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам Рым — Мінск прыбыло 69 гравюр (афортаў) Рэмбрандта, паведамілі Sputnik у прэс-службе мытні Мінск-2.

Калекцыя ўваходзіць у склад аднаго з найбуйнейшых збораў графікі ў Еўропе і прывезена для правядзення выставы арыгінальных твораў вялікага галандца, якая пройдзе з 5 мая па 3 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі.

"Мастацкія каштоўнасці пры ўвозе былі змешчаныя супрацоўнікамі мытні Мінск-2 пад працэдуру часовага ўвозу. Прадугледжаныя заканадаўствам формы мытнага афармлення і кантролю, для захавання графіка падрыхтоўкі выставы, праведзены прафесійна і ў самыя кароткія тэрміны", — адзначылі ў прэс-службе мытні.

Апошні раз такі вялікі збор работ вялікага галандца беларусы маглі пабачыць у 70-ыя гады мінулага стагоддзя. Самая вялікая калекцыя Рэмбрандта знаходзіцца ў Амстэрдаме ў дзяржаўным музеі.

Тэги:
выстава, мастацтва, мастакі, жывапіс, Мытня "Мінск-2", Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы