22:19 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Амерыканскі акцёр Кевін Спэйсі

Выйшаў новы сезон серыяла "Картачны домік"

© AFP/ Nicholas Kamm
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1620

Студыя Netflix не стала расцягваць выхад новага сезону - у інтэрнэце адразу прадставілі ўсе серыі "Картачнага доміка".

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Амерыканская кампанія Netflix прадставіла пяты сезон папулярнага палітычнага серыяла "Картачны домік".

У аснове серыяла "Картачны домік" ляжыць аднайменны раман брытанца Майкла Добса. Першы сезон "Картачнага доміка" з'явіўся на экранах у лютым 2013 года. Галоўныя ролі ў серыяле выконваюць Кевін Спэйсі і Робін Райт.

Новы сезон "Картачнага доміка" прадставілі пазней, чым звычайна — усе папярэднія сезоны з'явіліся ў сакавіку, аднак вытворчасць палітычнага трылера зацягнулася. Ужо 30 мая студыя Netflix выклала ўвесь пяты сезон — да радасці фанатаў гісторыі пра палітыка Фрэнка Андэрвуда.

Першыя водгукі аб пятым сезоне серыяла — гледачы ў захапленні і кажуць, што не могуць спыніць яго прагляд, а тое, што адбываецца ў серыяле, усё больш нагадвае амерыканскую палітычную рэчаіснасць.

11 часов назад начал смотреть "Карточный домик". Как остановиться, пока не понял.

​Неўзабаве змогуць ацаніць новы "Картачны домік" і гледачы постсавецкіх краін: шэраг анлайн-кінатэатраў набываюць правы на паказ серыяла, а першыя серыі ў перакладзе на рускую мову ўжо з'явіліся.

У цэнтры сюжэта "Картачнага доміка" — палітычная барацьба амерыканскага палітыка Фрэнка Андэрвуда, які на момант пятага сезону ўжо з'яўляецца прэзідэнтам ЗША і разам з жонкай рыхтуецца да наступных прэзідэнцкіх выбараў.

По теме

Пускепаліс: сур'ёзны кінематограф сыходзіць у тэлебачанне і серыялы
Тэги:
кіно, серыялы, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы